У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Крс 2018

Выстаўка "100 ідэй для СНД" з'яўляецца стартавай пляцоўкай для раскрыцця патэнцыялу моладзі - Жарко

Выстаўка

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка-прэзентацыя "100 ідэй для СНД" з'яўляецца стартавай пляцоўкай для раскрыцця інтэлектуальнага патэнцыялу і энтузіязму моладзі. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко ў час урачыстага адкрыцця выстаўкі праектаў-пераможцаў дзяржаў СНД і фіналу рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўная стратэгічная мэта такіх праектаў супадае з адной з задач дзяржавы - актывізацыяй інавацыйнай дзейнасці моладзі, раскрыццём яе інтэлектуальнага патэнцыялу і энтузіязму, стварэннем умоў для імкнення маладых людзей да ўвасаблення самых смелых ідэй. У сувязі з гэтым такія конкурсы і выстаўкі - стартавая пляцоўка для раскрыцця такога патэнцыялу і энтузіязму, магчымасць заявіць аб сабе і сваёй ідэі на самую шырокую аўдыторую і быць пачутым", - сказаў Васіль Жарко.

Ён звярнуў увагу на тое, што ўсе ўдзельнікі праекта для рэалізацыі сваіх ідэй выбралі найбольш значныя сферы - інжынерыя, медыцына, хімія, біялогія, экалогія, робататэхніка, сацыяльная сфера. "Гэта менавіта тыя галіны, якія вызначаюць тэхналагічны прагрэс, эканоміку будучыні і накіраваны на забеспячэнне высокай якасці жыцця. Упэўнены, што пастаўленыя перад Садружнасцю маштабныя задачы будуць вырашаны ў тым ліку з дапамогай ідэй моладзі", - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.

Васіль Жарко адзначыў, што дзякуючы сістэмнай дзяржаўнай грантавай падтрымцы найбольш паспяховыя праекты конкурсу набываюць прыкладное значэнне. "Калі работа добрая, грошы на падтрымку і заахвочванне заўсёды знойдуцца. Самыя смелыя ідэі ўжо сёння знаходзяць практычнае прымяненне і заслугоўваюць увагі не толькі ў нас у краіне, але і за мяжой", - рэзюмаваў ён.

У рамках пасяджэння Савета па справах моладзі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Мінску праходзіць міжнародная выстаўка праектаў-пераможцаў дзяржаў СНД "100 ідэй для СНД" і фінал рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі". На галоўнай пляцоўцы ВК "Белэкспа" адбылося ўрачыстае ўшаноўванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу.

Усяго інтэрактыўная выстаўка-прэзентацыя "100 ідэй для Беларусі" ўключыла ў сябе 120 аўтарскіх распрацовак. Праекты прадстаўлены ў 16 намінацыях у трох узроставых групах: 52 праекты прэзентавалі школьнікі і вучні сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, 26 праектаў - студэнты, 42 - працоўная моладзь. Самымі папулярнымі намінацыямі сталі "Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі" і "Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка". Акрамя таго, у гэтым сезоне былі прадстаўлены новыя намінацыі "Інклюзіўная прастора" і "Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі для людзей з інваліднасцю".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс