У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Стд 2017

Выканкам СНД разлічвае на захаванне актыўнай пазіцыі Беларусі ў Садружнасці

Выканкам СНД разлічвае на захаванне актыўнай пазіцыі Беларусі ў Садружнасці

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканкам СНД разлічвае на захаванне актыўнай пазіцыі Беларусі ў Садружнасці, заявіў сёння журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Лебедзеў адзначыў, што Выканкам СНД удзячны Беларусі за актыўную падтрымку яго дзейнасці. "Для нас вельмі важна, што краіна, якая прадаставіла месца для размяшчэння штаб-кватэры СНД, удзяляе вялікую ўвагу дзейнасці Выканаўчага камітэта, аказвае яму ўсялякую падтрымку", - сказаў ён.

Беларускі бок цвёрда і паслядоўна выступае за паглыбленне рэгіянальнай інтэграцыі ў СНД. "Беларусь была, ёсць і застаецца актыўным прыхільнікам інтэграцыйнага супрацоўніцтва на прасторы СНД. Мы адчуваем гэту падтрымку. Упэўнены, што яна і далей будзе аказвацца і стымуляваць інтэграцыйныя працэсы на прасторы Садружнасці", - падкрэсліў старшыня Выканкама СНД.

Сёння ў Мінску праходзіць першае ў гэтым годзе пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў краін - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці. Удзел у пасяджэнні прыняў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс