Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Ліп 2020

"Вы па расе калі хадзілі апошні раз?" - Лукашэнка заклікае людзей змяніць спосаб жыцця


21 ліпеня, Гомель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае людзей змяніць спосаб жыцця. Аб гэтым ён заявіў сёння, сустракаючыся з актывам Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі ў вас ёсць магчымасць захаваць у вёсцы прысядзібны ўчастак, захавайце яго. Вярніцеся на зямлю, вярніцеся! Пахадзіце басанож, нават калі вы жывяце на дзявятым паверсе. Выйдзіце раніцай. Вось падумайце, вы па расе калі хадзілі апошні раз? Палавіна не памятае. А гэта ўсё трэба. Гэта лякарства. Не японскі прэпарат, які я прывёз на самалёце. Нам трэба змяніць спосаб жыцця. Нам нельга кідаць зямлю, кідаць вёску. Інакш самі загінем і будзем беднымі, калі мы такім чынам зробім", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер шэраг людзей зноў накіраваліся на берагі паўднёвых краін, нягледзячы на тое, што сітуацыя з пандэміяй у свеце зусім не ўляглася. "Мы нікога не трымаем, едзьце. Але ведайце, што, вярнуўшыся адтуль, вы трапіце ў каранцін мінімум на 10 дзён, за свой кошт. Таму я вас прашу: пабудзьце гэты год дома, у нас хапае санаторыяў, у нас добрае надвор'е. Адпачніце тут, - заклікаў кіраўнік дзяржавы. - Гасподзь нам падарыў такое надвор'е! Цяпер праз пару дзён будзе халаднавата, потым праз 5 дзён будзе спёка, асабліва ў Гомелі. Ну, пакупайцеся тут, схадзіце на Сож, з'ездзіце ў Слаўгарад, гэта ж зусім побач, - у гэту Блакітную крыніцу. Патапчыцеся там, падумайце пра добрае".

"У мяне свая крыніца - Трафімава (на малой радзіме Прэзідэнта побач з аграгарадком Александрыя. - Заўвага БЕЛТА). Таксама вас запрашаю, прыедзьце з дзеткамі, акуніцеся. У мяне дзеці малыя і дарослыя акуналіся, і ніхто ніколі, дзякуй богу, не захварэў. І вы таксама акуніцеся, пахадзіце, пабегайце. Змяніце свой спосаб жыцця", - дадаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі