У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Врс 2018

"Вучыўся заўсёды добра, але былі і гарэзлівыя ўчынкі" - класны кіраўнік Лукашэнкі расказала пра яго школьныя гады


1 верасня, Александрыя /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка, калі быў школьнікам, вучыўся добра, але бывалі і гарэзлівыя ўчынкі, расказала 1 верасня журналістам яго класны кіраўнік, настаўнік матэматыкі Таццяна Карпечанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў педагога, у класе Аляксандр Лукашэнка быў адным з лепшых вучняў і меў добры аўтарытэт сярод іншых дзяцей. "Ён навучаўся заўсёды добра, удзельнічаў ва ўсіх нашых школьных мерапрыемствах, часта хадзіў у розныя паходы. Мы тады часта дапамагалі ва ўборцы ўраджаю, і ён у гэтым удзельнічаў", - расказала Таццяна Карпечанка.

Яна адзначыла, што ў тыя гады ў школе ніхто не мог прадказаць, што Саша Лукашэнка ў будучым стане Прэзідэнтам краіны. "Ведаеце, звычайны вясковы хлапчук быў. Ён да мяне ў пяты клас прыйшоў. Былі гарэзлівыя ўчынкі, як і ва ўсіх, але, у рэшце рэшт, вось выйшаў з яго Прэзідэнт. Малайчына! У гэтым ёсць крыху і наша заслуга", - лічыць настаўніца.

Пасля таго як Аляксандр Лукашэнка стаў кіраўніком дзяржавы, ён, бываючы на малой радзіме, часта сустракаўся са сваімі настаўнікамі. "Нам, настаўнікам, якія працавалі ў гэтай школе, вельмі прыемна, што з яе выйшаў Прэзідэнт", - падкрэсліла жанчына.

Муж Таццяны Карпечанка быў настаўнікам гісторыі ў Александрыйскай школе, і калі пара ў сямейным асяродку абмяркоўвала школьныя навіны, мужчына заўсёды адзначаў поспехі юнага Лукашэнкі па сваім прадмеце. "Ён заўсёды гаварыў - у мяне Лукашэнка лепшы за ўсіх", - расказала класны кіраўнік.

Кіраўнік дзяржавы наведаў 1 верасня святочную лінейку з нагоды Дня ведаў у Александрыйскай сярэдняй школе. Пасля канцэрта Прэзідэнт пабываў у былым будынку школы, дзе цяпер знаходзіцца гісторыка-краязнаўчы музей, і ў сваім былым класе. Там Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з першакласнікамі і сваімі настаўнікамі. Дзецям кіраўнік дзяржавы расказаў пра той час, калі ён навучаўся ў школе і выкладаў тут. У педагогаў пацікавіўся цяперашнім жыццём.

Таццяна Карпечанка, якая таксама прысутнічала на гэтай сустрэчы, нагадала, што 14 студзеня ў яе будзе дзень нараджэння, настаўніцы спаўняецца 95 гадоў. Яна запрасіла Прэзідэнта да сябе на юбілей, і кіраўнік дзяржавы сказаў, што пастараецца прыехаць да яе ў госці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску