У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Крс 2013

Вісентэ Ласерталес: Беларусь займае актыўную пазіцыю ў дзейнасці Міжнароднага бюро выставак

Вісентэ Ласерталес: Беларусь займае актыўную пазіцыю ў дзейнасці Міжнароднага бюро выставак

 24 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь займае актыўную пазіцыю ў дзейнасці Міжнароднага бюро выставак. Гэта адзначыў генеральны сакратар Міжнароднага бюро выставак (МБВ) Вісентэ Ласерталес у час сустрэчы 23 красавіка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі ў Парыжы.

Генеральны сакратар МБВ высока ацаніў супрацоўніцтва Беларусі з арганізацыяй. Вісентэ Ласерталес прывёў прыклад удзелу краіны ў Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2010" у Шанхаі (Кітай). Паводле яго слоў, беларускі павільён пакінуў уражанне аднаго з самых цікавых і арыгінальных.

Пасол расказаў Вісентэ Ласерталесу аб ходзе падрыхтоўкі Рэспублікі Беларусь да ўдзелу ў Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015", якая пройдзе ў Мілане. Ён паведаміў аб дзейнасці арганізацыйнага камітэта, які працуе пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Міхаіла Русага. Адбыўся абмен думкамі па арганізацыі нацыянальнага павільёна Беларусі на "ЭКСПА-2015", абмеркаваны шэраг фінансавых умоў размяшчэння павільёна.

Павел Латушка праінфармаваў таксама генеральнага сакратара МБВ аб перадачы з 1 ліпеня МЗС Беларусі функцый каардынатара выставачна-кірмашовай дзейнасці краіны.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні ўдзелу Рэспублікі Беларусь у бліжэйшай сесіі генеральнай асамблеі МБВ, якая адбудзецца ў чэрвені ў Парыжы. Асобная ўвага была ўдзелена маючым адбыцца выбарам горада-сталіцы Сусветнай выстаўкі "ЭКСПА-2020", якія адбудуцца ў лістападзе.

 Міжнароднае бюро выставак - міжурадавая арганізацыя са штаб-кватэрай у Парыжы, якая ажыццяўляе кантроль тэрмінаў, працэсу падачы і адбору заявак і адказвае за арганізацыю сусветных выставак. Членамі арганізацыі з'яўляюцца 164 дзяржавы. Беларусь удзельнічае ў дзейнасці МБВ ў якасці паўнапраўнага члена з 1960 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс