У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Врс 2018

Вопыт Фінляндыі ў лепшых сектарах эканомікі трэба перанесці ў Беларусь - Лукашэнка

Вопыт Фінляндыі ў лепшых сектарах эканомікі трэба перанесці ў Беларусь - Лукашэнка

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вопыт Фінляндыі ў лепшых сектарах эканомікі трэба перанесці ў Беларусь. Такую задачу кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка паставіў пры назначэнні новага пасла ў гэту краіну, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас дрэнныя пазіцыі ў Фінляндыі, а краіна ж вельмі цікавая для нас. І ёсць напрамкі эканомікі абсалютна падобныя, асабліва дрэваапрацоўка. Нам трэба працаваць у тым напрамку, каб вопыт Фінляндыі ў лепшых сектарах эканомікі перанесці на тэрыторыю Беларусі. Абавязкова ў гэтым напрамку трэба рухацца. Трэба працаваць на палітычнае збліжэнне. Але галоўнае, каб быў вынік у эканоміцы", - сказаў беларускі лідар.

Ён пацікавіўся меркаваннем міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, ці справіцца з пастаўленымі задачамі новы пасол Аляксей Самасуеў. Міністр запэўніў: у яго ёсць упэўненасць, што работа па развіцці супрацоўніцтва з Фінляндыяй будзе палепшана, ахарактарызаваўшы дыпламата як вопытнага чалавека.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску