Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Лют 2013

Вольфрам Маас: Беларусь мае добры патэнцыял у сферы турызму

Вольфрам Маас: Беларусь мае добры патэнцыял у сферы турызму

28 лютага, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Беларусь мае добры патэнцыял у сферы турызму. Такое меркаванне 27 лютага на сустрэчы з губернатарам Гродзенскай вобласці Сямёнам Шапірам выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі Вольфрам Маас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол прыбыў у Гродна з азнаямленчым візітам. На думку дыпламата, паміж беларускім рэгіёнам і Германіяй ёсць добрая аснова для далейшага нарошчвання супрацоўніцтва, патэнцыяльныя магчымасці якога перавышаюць існуючы ўзровень. У Беларусі актыўна прысутнічае значная колькасць нямецкіх прадпрыемстваў, і нямецкі бізнес задаволены вынікамі работы. Сёння ставіцца мэта не проста нарошчваць тавараабарот, а наладжваць у Беларусі вытворчасці для далейшай рэалізацыі прадукцыі за межы краіны. Найбольш перспектыўныя сферы сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці, аднаўляльных крыніц энергіі.

Таксама Беларусь мае добры патэнцыял у сферы турызму, лічыць пасол. У немцаў усё больш папулярнымі становяцца велатурызм, экатурызм і іншыя віды. Беларусь у гэтым плане ўяўляе для еўрапейцаў інтарэс. Аднак неабходна больш актыўна папулярызаваць свой прадукт, лічыць пасол.

Адной са сфер, дзе краіны дасягнулі добрых вынікаў супрацоўніцтва, з'яўляецца адукацыя, адзначыў Вольфрам Маас. У час візіту ў Гродна запланавана наведванне дыпламатам дзвюх школ, дзе пасольства аказвае падтрымку па вывучэнню нямецкай мовы, а таксама сустрэча са студэнтамі Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я.Купалы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі