Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Чэр 2015

Воўк: Супрацоўніцтва з Кітаем, Індыяй і Пакістанам павінна стаць сур'ёзным стымулам для развіцця прамкомплексу Беларусі

Воўк: Супрацоўніцтва з Кітаем, Індыяй і Пакістанам павінна стаць сур'ёзным стымулам для развіцця прамкомплексу Беларусі

19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва з Кітаем, Індыяй і Пакістанам павінна стаць сур'ёзным стымулам для развіцця прамысловага комплексу Беларусі. Аб гэтым сёння журналістам заявіў міністр прамысловасці Віталь Воўк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Перад беларускімі прамыслоўцамі стаіць задача знайсці агульныя інтарэсы з партнёрамі з Кітая, Індыі, Пакістана шляхам стварэння сумесных вытворчасцей, прамкааперацыі, адзначыў міністр.

Пэўныя крокі ў гэтым напрамку ўжо зроблены. Віталь Воўк праінфармаваў: "Мы дамовіліся з пакістанскімі, індыйскімі партнёрамі па арганізацыі прамзборак і прамых паставак нашай тэхнікі". Прычым размова ідзе не толькі аб пастаўках у Індыю і Пакістан. "З дапамогай гэтых краін мы будзем выходзіць на сумежныя дзяржавы, нарошчваць свой экспартны патэнцыял", - падкрэсліў кіраўнік Мінпрама.

Акрамя таго, ідзе работа па асваенні афрыканскага рынку. На гэты момант вядуцца перагаворы аб пастаўках у Зімбабвэ. Паводле слоў Віталя Воўка, для павышэння канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі на гэтым рынку будуць выкарыстоўвацца розныя, у тым ліку фінансавыя, інструменты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі