6 кастрычніка, Ісламабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларускія прамысловыя прадпрыемствы маюць намер замацоўвацца на рынку Пакістана. Аб гэтым паведаміў сёння міністр прамысловасці Беларусі Віталь Воўк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік ведамства нагадаў, што па выніках праведзеных 5 кастрычніка перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам бакі дамовіліся за 4 гады дасягнуць памеру тавараабароту $1 млрд. Віталь Воўк адзначыў, што работа беларускіх прамысловых прадпрыемстваў у гэтым напрамку павінна быць на вышыні. "Я лічу, што ў нас ёсць добры шанц, улічваючы вельмі добрыя адносіны паміж кіраўнікамі нашых краін. Гэта дасць нам магчымасць, калі не спаць, замацавацца на рынку Пакістана, а спаць мы не маем намеру", - падкрэсліў ён.
Міністр прамысловасці звярнуў увагу, што ўсе буйныя прамысловыя прадпрыемствы Беларусі маюць намер заваяваць рынак Пакістана і пашыраць на ім сваю прысутнасць. Адпаведных дамоўленасцей з партнёрамі ўжо дасягнулі МТЗ, БелАЗ, МАЗ, "Бабруйскаграмаш" і іншыя прадпрыемствы.