У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Крс 2016

Вікторыя Азаранка плануе згуляць за зборную Беларусі ў матчы Кубка Федэрацый

Вікторыя Азаранка плануе згуляць за зборную Беларусі ў матчы Кубка Федэрацый

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вікторыя Азаранка плануе згуляць 16-17 красавіка ў складзе зборнай Беларусі ў матчы з расіянкамі ў Маскве за выхад у Сусветную групу Кубка Федэрацый. Аб гэтым яна расказала на сустрэчы з балельшчыкамі ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар беларускай зборнай сказала, што заўсёды рада выступаць за нацыянальную каманду, але не заўсёды гэта атрымліваецца. Вікторыя Азаранка падкрэсліла, што кожны прыезд дадому, у Мінск, для яе свята, і таму яна хоча прысвяціць вольны ад турніраў час сваёй сям'і, родным, а не даваць інтэрв'ю. Прычым, падкрэсліла Віка, у яе няма нейкага негатыўнага стаўлення да журналістаў, проста хочацца часам адпачыць ад прэсы, сустрэцца, як цяпер, з балельшчыкамі, асабліва юнымі.

Адказваючы на пытанне аб далейшых планах, у прыватнасці аб маючай адбыцца Алімпіядзе, Вікторыя Азаранка сказала, што мае намер гуляць у Рыа толькі ў адзіночным разрадзе, без выступлення ў спаборніцтвах змешаных пар.

Вікторыя Азаранка плануе згуляць за зборную Беларусі ў матчы Кубка ФедэрацыйВікторыя Азаранка таксама паведаміла, што акрамя тэніса ў яе шмат інтарэсаў у спорце. Ёй вельмі падабаецца футбол. "Я вялікая фанатка Ліянэля Месі і "Барселоны". Калі бываю ў Парыжы, хаджу на матчы "Пары Сен-Жэрмен", гэты клуб таксама вельмі падабаецца", - растлумачыла яна. Адказваючы на пытанне юных тэнісістак, з кім складаней гуляць і каго яна баіцца на корце, Вікторыя Азаранка сказала, што не баіцца нікога, а гуляць вельмі цяжка супраць Серэны Уільямс, Ангелікі Кербер, ды шмат супраць каго. Затое па-за кортамі адносіны з усімі тэнісісткамі сусветнага тура дружалюбныя.

Гаворачы аб тэме допінгу, у прыватнасці, праблемах Марыі Шарапавай, Вікторыя Азаранка адзначыла, што нельга рабіць нейкія вывады, не ведаючы сутнасці таго, што адбываецца, кожны спартсмен рыхтуецца па-свойму, у кожнага свае падыходы і таму немагчыма даваць катэгарычныя ацэнкі.

Вікторыя Азаранка плануе згуляць за зборную Беларусі ў матчы Кубка ФедэрацыйВікторыя Азаранка таксама сказала, што ёй вельмі хацелася б прывезці ў Беларусь мацнейшых тэнісістак свету. Некалькі гадоў таму ў Мінск прыязджала Каралін Вазняцкі, якая тады была першай ракеткай планеты, магчыма, у будучым нешта такое зноў атрымаецца арганізаваць.

Падводзячы вынік, Вікторыя Азаранка пажадала сваім маладым калегам пабольш працаваць на трэніроўках, толькі тады можна дабіцца адпаведных поспехаў на кортах. Нефармальная сустрэча завяршылася зацяжной фотасесіяй і раздачай аўтографаў беларускім балельшчыкам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс