У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Сак 2017

Віктарын: ЕС гатовы аказаць усебаковую падтрымку Беларусі ў развіцці МСП

Віктарын: ЕС гатовы аказаць усебаковую падтрымку Беларусі ў развіцці МСП

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз гатовы аказаць усебаковую падтрымку Беларусі ў развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, заявіла сёння кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын на прэзентацыі праекта калегіяльнай экспертнай ацэнкі Беларусі "Паляпшэнне прафесійных навыкаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з дапамогай паслуг па падтрымцы прадпрымальніцтва", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэа Віктарын падкрэсліла важнасць пытанняў, якія разглядаюцца, паколькі недзяржаўны сектар адыгрывае значную ролю ў забеспячэнні занятасці насельніцтва, павышэнні канкурэнтаздольнасці эканомікі. У Беларусі патэнцыял прыватных арганізацый пакуль не выкарыстаны ў поўнай меры.

"Сёння мы далі старт дарожнай карце рэформ, распрацаваных экспертамі Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) пры падтрымцы калег з Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), Сусветнага банка, бізнес-супольнасці. Такое супрацоўніцтва дало магчымасць выпрацаваць рэкамендацыі ў ключавых аспектах функцыянавання МСП, асабліва ў пытаннях аказання паслуг па падтрымцы прадпрымальніцтва. Прапановы пазітыўна ўспрыняты ўрадам і адлюстраваны ў праграмных дакументах", - адзначыла Андрэа Віктарын.

ЕС будзе прадаўжаць рэалізацыю такіх праектаў, якія накіраваны на паляпшэнне бізнес-клімату, спрашчэнне адміністрацыйных працэдур, лібералізацыю рынку. Таксама ў ліку прыярытэтных напрамкаў Андрэа Віктарын назвала садзейнічанне ўступленню Беларусі ў СГА, павышэнне празрыстасці і прадказальнасці інвестыцыйнага клімату ў краіне, пашырэнне рыначных механізмаў і фарміраванне мер сацыяльнай падтрымкі беспрацоўных.

"Мы гатовы аказаць усебаковую дапамогу малому і сярэдняму бізнесу. Праект у сферы паляпшэння прафесійных навыкаў - частка той вялікай работы, якую праводзіць ЕС сумесна з іншымі міжнароднымі інстытутамі па падтрымцы прыватных ініцыятыў, у тым ліку на мясцовым узроўні. Такі дыялог неабходна прадоўжыць, цяпер рыхтуецца новая шматгадовая праграма супрацоўніцтва з Беларуссю", - праінфармавала Андрэа Віктарын.

На працягу некалькіх гадоў АЭСР, Еўрапейская камісія, ЕБРР і Еўрапейскі фонд адукацыі правялі ацэнку на прадмет адпаведнасці прынцыпам Акта аб малым бізнесе ў шасці краінах "Усходняга партнёрства", уключаючы Беларусь. Такая ацэнка дапамагае ўрадам падрабязна разгледзець дзейснасць і рэзультатыўнасць палітыкі ў сферы МСП. Зыходзячы з вынікаў маніторынгу і было прынята рашэнне аб сумеснай рабоце ў галіне развіцця патэнцыялу недзяржаўнага сектара. Плануецца фарміраванне ўстойлівага рынку паслуг падтрымкі прадпрымальніцтва з павелічэннем долі прыватных кансультацыйных кампаній, удасканаленне дзелавога клімату.

У прэзентаванай сёння справаздачы прадстаўлены дапаможныя аналітычныя даныя і асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння. У іх ліку прымяненне стратэгічнага падыходу ў развіцці МСП, умацаванне інстытутаў, якія ўдзельнічаюць у фарміраванні і рэалізацыі палітыкі падтрымкі прыватнага сектара, выяўленне скрытага попыту на паслугі, рэгулярнае правядзенне ацэнкі патрэбнасцей прадпрымальнікаў, павышэнне іх інфармаванасці аб механізмах аказання падтрымкі і спрашчэння доступу да іх, садзейнічанне развіццю рыначнага прапанавання ў гэтай сферы, паляпшэнне дзелавога клімату для кансультантаў і інш.

АЭСР - гэта міжнародная арганізацыя эканамічна развітых краін, якія прызнаюць прынцыпы прадстаўнічай дэмакратыі і свабоднай рыначнай эканомікі. Арганізацыя з'яўляецца форумам, на якім урады краін-членаў маюць магчымасць абмяркоўваць, распрацоўваць і каардынаваць эканамічную і сацыяльную палітыку. Місія АЭСР заключаецца ў пашырэнні палітыкі, арыентаванай на эканамічны рост і сацыяльны дабрабыт людзей ва ўсім свеце. Арганізацыя падтрымлівае актыўныя партнёрскія адносіны больш як з 70 краінамі, што не з'яўляюцца яе членамі, сярод якіх і Беларусь. Праграма АЭСР па павышэнні канкурэнтаздольнасці краін Еўразіі стартавала ў 2008 годзе. Яе мэта - садзейнічаць паскоранаму рэфармаванню эканомікі і паляпшэнню дзелавога клімату для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага развіцця і ўзроўню занятасці ў краінах Цэнтральнай Азіі і Усходняй Еўропы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску