У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Снж 2016

Віктарын: Беларусь узмацняе накіраванасць на ўзаемадзеянне ў забеспячэнні правоў чалавека

Віктарын: Беларусь узмацняе накіраванасць на ўзаемадзеянне ў забеспячэнні правоў чалавека

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь узмацняе накіраванасць на ўзаемадзеянне ў рамках механізмаў па забеспячэнні правоў чалавека. Аб гэтым заявіла сёння кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын на панэльнай дыскусіі "Нацыянальны план па правах чалавека: правы чалавека і парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паколькі я мела гонар адсочваць стварэнне Нацыянальнага плана па правах чалавека ў Беларусі, павінна сказаць, што было прыкладзена шмат намаганняў. Гэта паказвае, што Беларусь узмацняе сваю накіраванасць на ўзаемадзеянне ў рамках механізмаў па забеспячэнні правоў чалавека", - сказала Андрэа Віктарын.

Кіраўнік прадстаўніцтва заўважыла, што ў адпаведнасці з мерапрыемствамі плана ў Беларусі прадоўжаць усебакова вывучаць мэтазгоднасць стварэння нацыянальнага інстытута па правах чалавека. "Еўрапейскі саюз пастаянна падтрымлівае гэту ідэю. Я пераканана, што разгляд гэтага пытання ў канчатковым выніку прывядзе да стварэння такой структуры ў краіне", - падкрэсліла яна.

Андрэа Віктарын дадала, што захаванне правоў чалавека з'яўляецца асновай стабільнасці, дабрабыту і развіцця любой краіны. "Еўрасаюз гатовы падтрымаць Беларусь у рэалізацыі Нацыянальнага плана па правах чалавека", - сказала прадстаўнік Еўрасаюза.

Нацыянальны план па правах чалавека - міжведамасны праграмны дакумент, які з'яўляецца своеасаблівай дарожнай картай і вызначае асноўныя напрамкі дзеянняў па імплементацыі абавязкаў беларускай дзяржавы па захаванні правоў чалавека. Дакумент прадугледжвае правядзенне на працягу 2016-2019 гадоў амаль 100 мерапрыемстваў, якія будуць ажыццяўляцца дзяржорганамі ўсіх узроўняў з прыцягненнем навуковых і рэлігійных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў, а таксама фінансавага і тэхнічнага патэнцыялу міжнародных структур.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс