Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Снж 2017

Віктарын: Беларусь і Еўрасаюз у 2017 годзе прыкметна палепшылі супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы

Віктарын: Беларусь і Еўрасаюз у 2017 годзе прыкметна палепшылі супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Еўрасаюз у 2017 годзе дабіліся прыкметнага паляпшэння ў плане рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў. Аб гэтым заявіла сёння журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа Віктарын пасля падпісання Нацбанкам кантракта для атрымання тэхнічнай дапамогі ЕС па праекце Twinning ("Твінінг"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэа Віктарын удзельнічала ў чацвёртым пасяджэнні каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС у Бруселі, якое прайшло 19-20 снежня, дзе абмяркоўваліся розныя сферы супрацоўніцтва: эканамічная і фінансавая, энергетыка, экалогія і інш. "Я станоўча ацэньваю вынікі сустрэчы, яна была канструктыўнай, мы таксама намецілі планы на будучае. Што датычыцца вынікаў гэтага года, то мы дасягнулі паляпшэнняў. Асабліва гэта датычыцца эканамічных праектаў, якія пачалі рэалізоўвацца ў гэтым годзе. Напрыклад, варта прыгадаць Еўрапейскі інвестыцыйны банк, які цяпер мае мандат на супрацоўніцтва з Беларуссю", - адзначыла Андрэа Віктарын.

У якасці іншых прыкладаў яна прывяла новую стратэгію Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця для Беларусі, падпісанне кантракта аб далейшым супрацоўніцтве па аказанні садзейнічання малым і сярэднім прадпрыемствам. "У нас ёсць шмат планаў адносна садзейнічання рэгіянальнаму эканамічнаму развіццю на наступны год", - сказала на заканчэнне Андрэа Віктарын.

Нацбанк Беларусі падпісаў сёння кантракт у мэтах рэалізацыі праекта Twinning, што фінансуецца Еўрасаюзам, у падтрымку банкаўскай сістэмы рэспублікі. Праект будзе рэалізаваны на працягу 2018-2019 гадоў кансорцыумам банкаў: Нямецкім федэральным банкам, Нацбанкам Польшчы і Банкам Літвы. Банкі-партнёры будуць дзяліцца перадавым вопытам, садзейнічаць укараненню ў Беларусі сучасных метадаў і працэдур дзейнасці цэнтральнага банка. Бюджэт - 1,15 млн еўра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі