У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Стд 2017

Вязовіч: Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" прабілася ў эліту сусветнага аўтаспорту

Вязовіч: Каманда

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" прабілася ў эліту сусветнага аўтаспорту. Такое меркаванне выказаў сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА кіраўнік і пілот каманды Сяргей Вязовіч на сустрэчы з журналістамі, прысвечанай вынікам "Дакара-2017".

Праведзена вялікая работа, і вынікі гэта пацвердзілі. "Мазаўскія экіпажы раней ніколі не выступалі так паспяхова ў самым прэстыжным сусветным ралі-рэйдзе. Выдатна праявілі сябе і пілоты, і тэхніка. Аўтамабіль МАЗ паспяхова канкурыруе з вядучымі сусветнымі вытворцамі: КамАЗ, MAN і Iveco. Можна сказаць, каманда "МАЗ-СПОРТаўта" прабілася ў эліту сусветнага аўтаспорту", - адзначыў Сяргей Вязовіч.

Паводле яго слоў, "Дакар-2017" стаў самым складаным і небяспечным ралі-рэйдам за апошнія гады. У ім былі рэзкія перапады вышынь, вялікія дзюны, анамальная гарачыня і моцныя ліўні, якія месцамі ператварылі трасу ў гразкае месіва.

Вязовіч: Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" прабілася ў эліту сусветнага аўтаспортуПілот Аляксандр Васілеўскі заняў у агульным заліку шостае месца, МАЗ Сяргея Вязовіча завяршыў гонку на 13-й пазіцыі, а экіпаж Аляксея Вішнеўскага стаў 21-м.

Каманда Мінскага аўтазавода ўдзельнічала ў марафоне "Дакар" шосты раз. Ралі-рэйд прайшоў па тэрыторыях адразу трох краін - Аргенціны, Балівіі і Парагвая. Працягласць маршруту склала амаль 9 тыс. км. У класе грузавікоў у ралі прынялі ўдзел 50 экіпажаў, а да фінішу даехалі 42 машыны.Вязовіч: Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" прабілася ў эліту сусветнага аўтаспорту

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс