У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

1 Лют 2016

Вера Лапко: Перамога ў Мельбурне стала самай запамінальнай і эмацыянальнай

Вера Лапко: Перамога ў Мельбурне стала самай запамінальнай і эмацыянальнай

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выйграць турнір серыі "Вялікага шлема" - гэта ні з чым не параўнальныя адчуванні, лепшыя за ўсе папярэднія перамогі. Такое меркаванне выказала сайту Беларускай тэніснай федэрацыі (БТФ) Вера Лапко, якая стала пераможцай юніёрскага турніру Australian Open, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Юная мінчанка адзначыла, што вельмі шчаслівая, спачатку цяжка было адэкватна ацаніць сітуацыю, перапаўнялі эмоцыі. Вера Лапко сказала, што пастаянна адчувала падтрымку з дому і падзякавала кіраўніцтву БТФ, спонсарам, якія пастаянна дапамагаюць пры падрыхтоўцы да турніраў.

17-гадовая Вера Лапко стала другой беларускай тэнісісткай, якой удалося выйграць юніёрскі турнір адкрытага першынства Аўстраліі. Яна паўтарыла поспех 16-гадовай Вікторыі Азаранка, якая ў 2005 годзе заваявала чэмпіёнскі тытул на кортах "Мельбурн-парка". Затым Азаранка двойчы запар выйграла дарослы Australian Open (2012, 2013) і была першай ракеткай планеты.

У мінулым годзе Вера Лапко дабралася да фіналу парнага разраду юніёрскага Уімблдона, а ў 2014 - US Open.

Акрамя Вікторыі Азаранка і Веры Лапко з беларускіх тэнісістаў трыумфатарамі юніёрскіх турніраў серыі "Вялікага шлема" станавіліся яшчэ тры спартсмены. Першай такога поспеху дабілася Наталля Зверава, у актыве якой два тытулы на кортах Уімблдона (1986, 1987) і адзін на US Open (1987). Пасля яе Уладзімір Валчкоў выйграў мужчынскі юніёрскі Уімблдон (1996), а ў 2007 годзе Уладзімір Ігнацік перамог на адкрытым чэмпіянаце Францыі ў Парыжы.

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БТФ, адразу пасля аўстралійскага першынства Вера Лапко адправілася ў канадскі Квебек, дзе 6-7 лютага жаночая зборная Беларусі правядзе матч першага раўнда розыгрышу Кубка Федэрацыі ў другой Сусветнай групе супраць каманды Канады. У складзе беларускай дружыны згуляюць таксама Вікторыя Азаранка, Вольга Гаварцова і Аляксандра Сасновіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс