У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Снж 2019

Венядзіктаў: прэзідэнты Беларусі і Расіі абавязкова дамовяцца

Венядзіктаў: прэзідэнты Беларусі і Расіі абавязкова дамовяцца
Аляксей Венядзіктаў. Фота з архіва

24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі абавязкова дамовяцца. Такое меркаванне ў праграме "Панарама" ў эфіры "Беларусь 1" выказаў расійскі журналіст, галоўны рэдактар і вядучы радыёстанцыі "Рэха Масквы" Аляксей Венядзіктаў напярэдадні інтэрв'ю з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ведаю, што наш Прэзідэнт гатовы да дадатковай размовы з вашым Прэзідэнтам, яшчэ, магчыма, да Новага года. Думаю, лідары дамовяцца", - сказаў Аляксей Венядзіктаў.

Праз сацыяльныя сеткі расійскаму журналісту паступіла каля 2 тыс. пытанняў. Асноўныя з іх датычацца тэм інтэграцыі і ўзаемадзеяння братэрскіх народаў. "Ёсць магчымасць задаць пытанне непасрэдна Прэзідэнту Беларусі - як бачыць ваша кіраўніцтва інтэграцыю. Я гэта і спытаю ў Аляксандра Лукашэнкі ў першую чаргу", - адзначыў журналіст.

Гэта не першае інтэрв'ю беларускага лідара Аляксею Венядзіктаву. "У Аляксандра Лукашэнкі я браў інтэрв'ю два разы. Адзін раз я прыязджаў у 1997 годзе, другі раз - у пачатку 2000-х, але гэта былі невялікія інтэрв'ю ўсяго хвілін па 10. Але мы з ім размаўлялі і без інтэрв'ю, проста сустракаліся, калі ён прыязджаў у Маскву, калі я прыязджаў сюды. А цяпер гэта будзе першае вялікае інтэрв'ю, лічыце, за 15 гадоў. Я хачу, каб ваш Прэзідэнт выклаў сваю пазіцыю для расійскіх чытачоў, слухачоў, інтэрнэт-карыстальнікаў", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс