У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Май 2013

Васіль Жарко прапануе СААЗ выкарыстоўваць сістэму аховы здароўя Беларусі ў якасці пілотнай прасторы для рэалізацыі праектаў

Васіль Жарко прапануе СААЗ выкарыстоўваць сістэму аховы здароўя Беларусі ў якасці пілотнай прасторы для рэалізацыі праектаў

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр аховы здароўя Васіль Жарко прапануе СААЗ выкарыстоўваць сістэму аховы здароўя Беларусі ў якасці "пілотнай прасторы" для рэалізацыі праектаў у галіне развіцця і ўдасканалення аховы здароўя. Аб гэтым ён заявіў 21 мая, выступаючы ў Жэневе на пленарным пасяджэнні 66-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя, певедамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Васіль Жарко, які ўзначальвае беларускую дэлегацыю на асамблеі, падтрымаў дзейнасць Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па паляпшэнню здароўя насельніцтва свету, павышэнню даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі. Міністр адзначыў дынаміку скарачэння дзіцячай і мацярынскай смяротнасці ў Беларусі, што дасягнута дзякуючы своечасова прынятым мерам па паляпшэнню рэпрадуктыўнага здароўя насельніцтва, ахове здароўя маці і дзіцяці. Васіль Жарко абазначыў у якасці важнейшай задачы для аховы здароўя Беларусі барацьбу з распаўсюджваннем неінфекцыйных захворванняў.

"Міністр выказаў падзяку ў адрас Глабальнага фонду па барацьбе са СНІДам і туберкулёзам за фінансаванне шэрага праектаў, рэалізуемых у Беларусі ў галіне аховы здароўя, прапанаваў правесці ў нашай краіне міжнародную канферэнцыю па пытаннях рэалізацыі грантаў Глабальнага фонду, а таксама заклікаў Сусветную арганізацыю аховы здароўя выкарыстоўваць сістэму аховы здароўя Беларусі ў якасці "пілотнай прасторы" для рэалізацыі праектаў СААЗ у галіне развіцця і ўдасканалення аховы здароўя", - праінфармавалі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску