Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Снж 2013

Васіль Пугачоў: Год гасціннасці прыцягне больш увагі да беларускіх традыцый

Васіль Пугачоў: Год гасціннасці прыцягне больш увагі да беларускіх традыцый

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне Года гасціннасці ў Беларусі дасць магчымасць прыцягнуць больш увагі да нацыянальных традыцый. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў пастаянны і паўнамоцны прадстаўнік Беларусі пры статутных і іншых органах СНД Васіль Пугачоў.

"Задума Года гасціннасці настройвае на аптымістычныя планы ў 2014 годзе, на развіццё высокай духоўнасці, а таксама на ўпэўненасць у заўтрашнім дні", - падкрэсліў Васіль Пугачоў.

Годам гасціннасці 2014 год у Беларусі аб'яўлены ў мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая ўлічвае геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнага гонару і павагі да Айчыны.

"Гэты факт удала спалучаецца з тэзісам умацавання добрасуседства, які быў у аснове паспяховай практычнай рэалізацыі Канцэпцыі беларускага старшынства ў СНД у 2013 годзе. Па сутнасці гэта з'яўляецца праяўленнем і лагічным прадаўжэннем памкненняў беларускага народа жыць у добрасуседстве з народамі іншых краін свету", - адзначыў пастаянны прадстаўнік.

Абвяшчэнне Года гасціннасці будзе таксама садзейнічаць канцэнтрацыі намаганняў дзяржаўных органаў, арганізацый і грамадзян на развіцці і эфектыўным выкарыстанні турыстычных магчымасцей Беларусі і арганізацыі на высокім узроўні прыёму замежных гасцей, якія прыбудуць на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мерапрыемствы чэмпіянату свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі