У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Крс 2016

Варанецкі: Ініцыятывы Беларусі ў ААН сталі асновай для барацьбы з гандлем людзьмі

Варанецкі: Ініцыятывы Беларусі ў ААН сталі асновай для барацьбы з гандлем людзьмі

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ініцыятывы ў ААН сталі асновай для барацьбы з гандлем людзьмі. Такое меркаванне выказаў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры АБСЕ Валерый Варанецкі на адкрыцці сесіі канферэнцыі АБСЕ па барацьбе з гандлем людзьмі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Дыпламат згадаў вядомыя ініцыятывы Беларусі ў ААН, у тым ліку прыняцце цэлага блока тэматычных рэзалюцый і Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі. Валерый Варанецкі адзначыў, што яны заклалі фундамент для сістэмнай і скаардынаванай дзейнасці па выкараненні гандлю жывым таварам. "У гэтым кантэксце Валерый Варанецкі прыцягнуў увагу да прынятай па ініцыятыве Беларусі на 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН чарговай рэзалюцыі "Паляпшэнне каардынацыі намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі", што прадугледжвае арганізацыю ў кастрычніку 2017 года ў ААН маштабнай сустрэчы высокага ўзроўню для ацэнкі выканання міжнароднай супольнасцю Глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Выступаючы на канферэнцыі, пастаянны прадстаўнік заявіў таксама, што для Беларусі барацьба з гандлем людзьмі з'яўляецца адным з прыярытэтаў як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.

Валерый Варанецкі ўзначальвае беларускую дэлегацыю на 16-й канферэнцыі высокага ўзроўню Альянсу па барацьбе з гандлем людзьмі. Мерапрыемства прысвечана праблеме гандлю людзьмі з мэтай прымушэння да злачынных дзеянняў. У склад дэлегацыі ўваходзяць таксама прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і пастаяннай дэлегацыі Беларусі пры АБСЕ. Плануецца, што 12 красавіка на палях канферэнцыі пройдзе паралельнае тэматычнае мерапрыемства, дзе адным з асноўных дакладчыкаў выступіць прадстаўнік МУС Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс