У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Крс 2015

Ван І: Кіраўніцтва Кітая даражыць добрымі сувязямі і дружбай з Беларуссю

Ван І: Кіраўніцтва Кітая даражыць добрымі сувязямі і дружбай з Беларуссю

8 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўніцтва Кітая даражыць добрымі сувязямі і дружбай з Беларуссю. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў КНР Ван І на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кітайскі госць перадаў самыя цёплыя словы прывітання ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, а таксама ад прэм'ера Дзяржсавета і іншых кітайскіх кіраўнікоў. "Мы ведаем, што вы асабіста пастаянна ўдзяляеце ўвагу далейшаму развіццю супрацоўніцтва з Кітаем і гэта з'яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў у знешняй палітыцы Беларусі. Мы гэта высока цэнім", - адзначыў Ван І.

Ён акцэнтаваў увагу на маючым адбыцца дзяржаўным візіце ў Мінск Старшыні КНР. "Мэта маёй паездкі ў Мінск - рыхтаваць гэты важны візіт, які дасць магчымасць рушыць наперад і ўзняць на новую вышыню двухбаковае стратэгічнае партнёрства", - растлумачыў кіраўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства. "Гэта мой першы візіт у Мінск і першы візіт міністра замежных спраў Кітая ў Беларусь за 21 год", - сказаў Ван І.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі захоўваецца стабільнасць, людзі жывуць у міры і дружбе. Кіраўнік МЗС Кітая таксама высока ацаніў ролю Беларусі ў мінскіх пагадненнях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс