Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Ліп 2014

Валянціна Церашкова: 70-годдзе вызвалення Беларусі нагадвае славянскім народам пра неабходнасць быць разам

Валянціна Церашкова: 70-годдзе вызвалення Беларусі нагадвае славянскім народам пра неабходнасць быць разам

2 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў нагадвае славянскім народам пра неабходнасць быць разам. Такую думку выказала журналістам першая жанчына-касманаўт, Герой Савецкага Саюза, дэпутат Дзярждумы Расіі Валянціна Церашкова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта цудоўная дата - вялікае свята, якое не толькі прынесла свабоду Беларусі, яно паказала, што толькі разам нашы народы моцныя і могуць супрацьстаяць любому ворагу", - сказала Валянціна Церашкова.

Яна адзначыла, што па праву лічыць Беларусь сваёй другой Радзімай, паколькі яе бацькі з Беларусі: маці - з Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці, а бацька - з-пад Магілёва. "У час вайны маці нам спявала калыханкі на беларускай мове, беларускія песні да гэтага часу гучаць у нашай сям'і", - расказала Валянціна Церашкова.

"Для расіян беларусы - асаблівы народ, - лічыць першая ў свеце жанчына-касманаўт. - Мы звязаны з Беларуссю самымі светлымі і добрымі пачуццямі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі