Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Май 2013

Валянцін Чаканаў: Такія выстаўкі, як "Мотаршоу", даюць магчымасць прыцягнуць у краіну замежных інвестараў

Валянцін Чаканаў: Такія выстаўкі, як

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўкі такога ўзроўню, як Міжнародны аўтасалон "Мотаршоу", даюць магчымасць Беларусі прыцягнуць у краіну замежных інвестараў. Такое меркаванне выказаў міністр гандлю Валянцін Чаканаў, наведваючы 23 мая выстаўку, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар міністэрства Дзмітрый Маліноўскі.

Аўтасалон "Мотаршоу" адкрыўся 23 мая ў Мінску. Упершыню выстаўку прымае самая вялікая і сучасная пляцоўка краіны "Мінск-Арэна". Валянцін Чаканаў наведаў практычна ўсе стэнды, на якіх былі прадстаўлены ў тым ліку сусветныя брэнды. На яго думку, такія мерапрыемствы ў далейшым могуць паслужыць іх развіццю і папулярызацыі на рынках Беларусі.

У цэлым Валянцін Чаканаў даў высокую ацэнку арганізацыі выстаўкі, адзначыўшы, што гэта пацвярджае і прысутнасць на ёй вялікай колькасці сусветных брэндаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі