У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Крс 2018

Ваенная акцыя супраць Сірыі падрывае асновы міжнароднага права - Варанецкі

Ваенная акцыя супраць Сірыі падрывае асновы міжнароднага права - Варанецкі

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенная акцыя супраць Сірыі падрывае асновы існуючага міжнароднага права. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі.

Ён падкрэсліў, што ў беларускім парламенце асуджаюць аднабаковыя і нічым не апраўданыя ракетныя ўдары ЗША і іх саюзнікаў па Сірыі. "Сваёй ваеннай акцыяй супраць Сірыі яны падрываюць асновы існуючага міжнароднага права, аўтарытэт і эфектыўную дзеяздольнасць створаных міжнародных інстытутаў, адказных за мір і міжнародную бяспеку, і падводзяць свет да вельмі небяспечнай рысы", - сказаў Валерый Варанецкі.

"Гэтыя агрэсіўныя дзеянні ў адносінах да суверэннай дзяржавы ідуць уразрэз са Статутам ААН, нормамі міжнароднага права і ажыццёўлены без рашэння Савета Бяспекі ААН. Акрамя таго, наколькі вядома, і Кангрэс ЗША, і парламенты Вялікабрытаніі і Францыі таксама не давалі санкцыі на ўзброеныя ўдары па Сірыі, калі гэта не звязана з барацьбой з ІДІЛ", - дадаў парламентарый.

Валерый Варанецкі перакананы, што выйсце з цяперашняй крытычнай для свету сітуацыі - у вяртанні ўсіх у міжнароднае прававое поле.

Як паведамлялася, 14 красавіка Злучаныя Штаты разам з Францыяй і Вялікабрытаніяй пачалі ваенную аперацыю супраць Сірыі, нанеслі ракетныя ўдары па яе тэрыторыі. Раней з заявай аб тым, што Беларусь рашуча асуджае гэтыя дзеянні, выступіла знешнепалітычнае ведамства краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс