Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Ліс 2017

Ва ўмовах сусветнай інфарматызацыі неабходна рыхтаваць настаўніка новага фармату - рэктар БДПУ

Ва ўмовах сусветнай інфарматызацыі неабходна рыхтаваць настаўніка новага фармату - рэктар БДПУ

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўмовах сусветнай інфарматызацыі неабходна рыхтаваць настаўніка новага фармату. Такое меркаванне 21 лістапада выказаў рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Аляксандр Жук у час урачыстай цырымоніі адкрыцця Рэспубліканскага рэсурснага цэнтра адукацыйнай робататэхнікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва ўмовах сусветнай інфарматызацыі, глабалізацыі ўсё большая ўвага ўдзяляецца развіццю сучасных IT-тэхналогій, развіццю робататэхнікі, яе адукацыйнага і развіваючага патэнцыялу. Зразумела, што мы павінны рэагаваць і рыхтаваць нашу моладзь да жыцця ў новых умовах, у новых тэхналагічных укладах. Неабходна рыхтаваць настаўніка новага фармату, які быў бы гатовы фарміраваць у школьнікаў уяўленне аб сучасных IT-прафесіях, аб інжынерных спецыяльнасцях, робатабудаванні, кіраванні рознымі электроннымі ўстройствамі. Такую работу ў нашым універсітэце мы ўжо вядзём, і стварэнне гэтага цэнтра дасць нам магчымасць перанесці яе на якасна новы ўзровень", - падкрэсліў Аляксандр Жук.

Спонсарская дапамога ў стварэнні рэсурснага цэнтра адукацыйнай робататэхнікі склала больш за $55 тыс. Паводле слоў рэктара, падтрымка бізнесу з адкрыццём цэнтра не заканчваецца, цяпер на парадку дня развіццё і пашырэнне дзейнасці. "Вельмі добра, што бізнес сацыяльна арыентаваны і разумее важнасць гэтага напрамку для будучыні краіны. Іх фінансавы ўклад садзейнічаў таму, што сёння мы маем самае сучаснае высокатэхналагічнае абсталяванне. У нас ёсць дамоўленасці, што гэта работа будзе прадоўжана, мы будзем пашыраць магчымасці цэнтра, закупляць яшчэ больш сучаснае абсталяванне", - сказаў ён на заканчэнне.

Рэспубліканскі рэсурсны цэнтр адукацыйнай робататэхнікі - састаўная частка "Педагагічнага ЅТЕАМ Парка", які ствараецца ў БДПУ. Мэта яго работы - падрыхтоўка сучасных настаўнікаў фізікі, інфарматыкі, матэматыкі і іншых прыродазнаўчанавуковых дысцыплін, здольных працаваць з навучэнцамі ва ўмовах высокатэхналагічнага адукацыйнага асяроддзя. Ён аснашчаны самым сучасным навучальным камп'ютарным абсталяваннем, адукацыйнымі робатамі, 3D-прынтарам і многім іншым.

Асноўныя напрамкі работы рэсурснага цэнтра: навучанне студэнтаў сучасным інавацыйным інфармацыйным тэхналогіям, якія яны потым будуць актыўна прымяняць у сваёй прафесійнай дзейнасці, правядзенне заняткаў са школьнікамі, якія ў цэнтры змогуць творча прымяняць свае веды па матэматыцы, фізіцы, інфарматыцы і іншых прадметах, а таксама правядзенне навучальных курсаў па адукацыйнай робататэхніцы і павышэнне кваліфікацыі працуючых ужо настаўнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс