Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Ліс 2017

Сямашка: Узровень зарплаты $500 у прамысловым сектары ў снежні гэтага года будзе забяспечаны

Сямашка: Узровень зарплаты $500 у прамысловым сектары ў снежні гэтага года будзе забяспечаны

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя ў прамысловым сектары Беларусі дае магчымасць у снежні гэтага года забяспечыць сярэдні ўзровень зарплаты $500, або Br1000. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка ў эфіры перадачы "Контуры" на канале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Сітуацыя ў прамысловасці выглядае крыху лепш, чым у эканоміцы ў цэлым, рост за 10 месяцаў склаў 6 працэнтаў. "Сёння сітуацыя парадаксальная: заказаў больш, чым можам выканаць. Часам не хапае абаротных сродкаў, але я задаволены тым, што ёсць дакладная і зразумелая палітыка Нацбанка, - адзначыў Уладзімір Сямашка. - Калі падае стаўка рэфінансавання, даступнасць сродкаў расце. Таму я перакананы, што задачы, якія стаяць на гэту пяцігодку - 2016-2020 гады, будуць выкананы. І $500 зарплаты па снежні забяспечым у сектары. І ў цэлым, эканоміка, думаю, на гэты паказчык выйдзе".

"Сёння наша галоўная праблема - аднаўленне абаротнага капіталу. Напрыклад, сёння ў сістэме Мінпрама не хапае каля $1 млрд абаротнага капіталу, каб адэкватна выконваць існуючыя заказы", - сказаў на заканчэнне Уладзімір Сямашка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі