У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Кст 2017

Узбекістан заявіў аб намеры накіраваць пасла ў Беларусь

Узбекістан заявіў аб намеры накіраваць пасла ў Беларусь

11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Узбекістан гатовы накіраваць пасла ў Беларусь. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Узбекістана канстатаваў, што апошнім часам двухбаковае супрацоўніцтва паміж краінамі прыкметна актывізавалася, дзяржавы дэманструюць поспехі ў гандлёва-эканамічнай сферы. "На наступны год я хацеў бы самастойнага пасла Узбекістана (пакуль у Беларусі па сумяшчальніцтве акрэдытаваны пасол у Расіі. - Заўвага БЕЛТА), таму што ва ўсіх галінах мы адчуваем напаўняльнасць нашых эканомік", - сказаў Шаўкат Мірзіёеў.

Узбекістан заявіў аб намеры накіраваць пасла ў БеларусьЁн адзначыў, што краіны распрацавалі сур'ёзную дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва і кампаніі Узбекістана хочуць працаваць з Беларуссю ў многіх галінах. Напрыклад, у Ташкенце функцыянуе сумеснае прадпрыемства па зборцы тэхнікі "Амкадор". Узбекскі бок гатовы развіваць кааперацыю ў гэтым напрамку.

Шаўкат Мірзіёеў прапанаваў таксама стварыць сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці тэкстыльнай прадукцыі, паколькі Узбекістан знакаміты сваёй бавоўнай. На яго думку, ёсць перспектывы ўзаемадзеяння ў сферах сельскай гаспадаркі, інфармацыйных тэхналогій, медыцыны. Кіраўнік Узбекістана таксама закрануў тэму ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, выказаў удзячнасць беларускаму боку за развіццё ўзаемадзеяння ў гэтай галіне. "Мы хочам гэта супрацоўніцтва зрабіць стратэгічным і не на адзін год", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс