У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Врс 2018

Узбекістан прапануе Беларусі сумесную перапрацоўку бавоўны і распрацоўку нафтавых радовішчаў

Узбекістан прапануе Беларусі сумесную перапрацоўку бавоўны і распрацоўку нафтавых радовішчаў

13 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Узбекістан прапануе Беларусі сумесна перапрацоўваць бавоўну і распрацоўваць нафтавыя радовішчы. Аб гэтым Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у вузкім фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У вас вельмі сур'ёзныя тэхналогіі ў перапрацоўчай галіне. У нас ёсць бавоўна. Чаму мы не можам яе сумесна перапрацоўваць і вывозіць яе ў краіны Еўропы? Што нам перашкаджае? Нічога. Гэта рабочыя месцы і ў нас, і ў вас. Вашы тэхналогіі - наша бавоўна", - сказаў Шаўкат Мірзіёеў.

Ёсць перспектывы для супрацоўніцтва і ў сельскай гаспадарцы, лічыць Прэзідэнт Узбекістана. "У нас на самай справе вёска ў цяжкім становішчы, таму што рыначныя механізмы яшчэ не створаны. А калі іх сёння не ўкараняць, то сельская гаспадарка не будзе рэнтабельнай і канкурэнтаздольнай, - адзначыў ён. - Я хачу прапанаваць, каб мы стварылі сумесны кластар. Беларускія калегі павінны ведаць, што ў іх ёсць сыравіна ва Узбекістане. А ў вас тэхналогіі. І мы будзем выходзіць на трэція краіны".

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу, што ва Узбекістане вялікія запасы карысных выкапняў, аднак імі неабходна правільна распарадзіцца. Ён прапанаваў беларускаму боку паўдзельнічаць у распрацоўцы нафтавых радовішчаў. "Тая ж нафтагазавая галіна. У вас навука развіваецца, а ў нас ёсць свідравіны", - дадаў ён.

Акрамя таго, Шаўкат Мірзіёеў папрасіў беларускі бок адкрыць ва Узбекістане два-тры філіялы ВНУ, паколькі ў краіне вельмі цэняць беларускую адукацыю і задаволены ўзроўнем падрыхтоўкі студэнтаў.

"Вы сказалі, што праблем, вядома, ва Узбекістане нямала, яны і з савецкіх часоў збіраліся. Але калі вам нешта ў Беларусі падабаецца (а ў нас эканомікі спалучаюцца, мы не канкурэнты), мы перанясём ва Узбекістан вытворчасці, навучым людзей таму, што мы ўмеем. У нас ёсць вопыт. Мы ў далёкай Венесуэле так працавалі, а тут жа побач са сваімі людзьмі. Калі вас будзе нешта цікавіць - калі ласка, мы гэта зробім", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс