У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Ліп 2017

Узаемаадносіны з Беларуссю стануць важнай часткай знешняй палітыкі ЗША - прадстаўнік Кангрэса ЗША

Узаемаадносіны з Беларуссю стануць важнай часткай знешняй палітыкі ЗША - прадстаўнік Кангрэса ЗША

6 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Узаемаадносіны з Беларуссю стануць важнай часткай знешняй палітыкі ЗША. Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік дэлегацыі Злучаных Штатаў Амерыкі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, старшыня Хельсінкскай камісіі ЗША Роджэр Уікер на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй Кангрэса ЗША, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я бачу пэўныя магчымасці для супрацоўніцтва з новай Адміністрацыяй спадара Трампа. Бачу цудоўныя магчымасці для станоўчых змяненняў і новых сумесных дасягненняў для Злучаных Штатаў Амерыкі і Рэспублікі Беларусь, - сказаў Роджэр Уікер. - Эканамічныя і ўнутраныя пытанні пасля выбараў у лістападзе атрымалі ў нас пэўны прыярытэт. Аднак мы паступова звяртаем наш позірк на знешнюю палітыку, і вельмі важнай яе часткай будуць узаемаадносіны з Беларуссю".

Кіраўнік дэлегацыі падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём, адзначыўшы высокую арганізацыю ў Мінску 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. "Нас вельмі парадавалі вашы заявы ўчора на цырымоніі адкрыцця сесіі. Я магу гаварыць ад асобы ўсіх членаў нашай дэлегацыі і Парламенцкай асамблеі ў цэлым", - падкрэсліў ён.

Роджэр Уікер таксама заўважыў, што яму даводзілася бываць у Мінску ў 2009 годзе. "Цяжка паверыць, што прайшло столькі часу з таго візіту. Думаю, мы выправім гэту сітуацыю і будзем больш часта наведваць Беларусь", - паабяцаў палітык.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс