Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Врс 2018

Увод БелАЭС забяспечыць Беларусі магутны экспартны патэнцыял - Мінэнерга

Увод БелАЭС забяспечыць Беларусі магутны экспартны патэнцыял - Мінэнерга

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увод БелАЭС забяспечыць Беларусі магутны экспартны патэнцыял. Аб гэтым заявіла сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Вольга Пруднікава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З уводам БелАЭС у Беларусі з'явіцца магутны экспартны патэнцыял, гэта несумненна", - падкрэсліла Вольга Пруднікава. Наконт геаграфіі паставак і адпаведных дамоўленасцей яна адзначыла, што вядуцца разнавектарныя перагаворы з усімі дзяржавамі-партнёрамі, у тым ліку ў рамках стварэння агульнага электраэнергетычнага рынку ў ЕАЭС.

"Сёння Беларусь пастаўляе электраэнергію ў тым ліку ў суседнія краіны Балтыі. За мінулы перыяд экспартавана каля 700 млн кВт.гадз", - адзначыла намеснік міністра.

Акрамя таго, краіны Балтыі нярэдка звяртаюцца да Беларусі па аказанне нарматыўнага аварыйнага рэзерву магутнасці пры наяўнасці тэхналагічных праблем з энергазабеспячэннем.

Гаворачы аб унутраным спажыванні, Вольга Пруднікава расказала, што гадавы аб'ём вытворчасці электрычнай энергіі на БелАЭС складзе 18 млрд кВт.гадз, а рэспубліка спажывае 37 млрд кВт.гадз. "Мы маем у бягучым годзе прырост электраспажывання 1,5 працэнта да ўзроўню мінулага года. І калі дынаміка будзе захоўвацца, то вытворчасць электраэнергіі на атамнай станцыі складзе 40 працэнтаў", - дадала намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс