У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Сак 2019

Уцюпін: Беларусь зацікаўлена ў паглыбленні супрацоўніцтва з Пакістанам у прамысловасці

Уцюпін: Беларусь зацікаўлена ў паглыбленні супрацоўніцтва з Пакістанам у прамысловасці

25 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў далейшым пашырэнні кантактаў з Пакістанам у галіне прамысловасці і інвестыцый. Аб гэтым заявіў міністр прамысловасці Беларусі Павел Уцюпін 25 сакавіка на мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята гэтай краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Павел Уцюпін адзначыў, што паміж Беларуссю і Пакістанам створана важкая прававая база, якая налічвае каля 80 пагадненняў. Краіны ўстанавілі добрыя сувязі ў галіне сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, навукі і адукацыі, якія, на яго думку, павінны паглыбляцца.

Міністр прамысловасці выказаў упэўненасць у перспектывах беларуска-пакістанскага ўзаемадзеяння.

У сваю чаргу пасол Пакістана ў Беларусі Ліна Салім Маазам падкрэсліла важнасць развіцця ўсебаковых кантактаў з Беларуссю. У 2019 годзе адзначаецца 25-годдзе беларуска-пакістанскіх дыпламатычных адносін. У сувязі з гэтым у Беларусі і Пакістане пройдзе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на святкаванне гэтай даты.

Паводле слоў Ліны Салім Маазам, узаемадзеянне паміж дзвюма дзяржавамі паступальна развіваецца, пашыраюцца міжпарламенцкія кантакты, сувязі паміж пародненымі гарадамі. Беларусь і Пакістан у гэтым годзе правядуць чарговы раўнд двухбаковых палітычных кансультацый.

Пасол таксама выказала надзею на развіццё турыстычных сувязей Пакістана і Беларусі, гэтаму павінна садзейнічаць зніжэнне візавых збораў для беларусаў.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс