У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Ліс 2018

Усе навуковыя распрацоўкі 2018 года будуць укаранёны ў вытворчасць - Гусакоў

Усе навуковыя распрацоўкі 2018 года будуць укаранёны ў вытворчасць - Гусакоў

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе навуковыя распрацоўкі 2018 года будуць укаранёны ў вытворчасць. Аб гэтым сёння заявіў журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Самая галоўная задача - гэта поўнае ўкараненне рэзультатаў. Па выніках 2018 года ў нас не будзе незапатрабаваных рэзультатаў, усе нашы распрацоўкі будуць укаранёны ў вытворчасць. Мы наладзілі супрацоўніцтва з шэрагам прамысловых, сельскагаспадарчых і іншых прадпрыемстваў, якім прапануем нашы распрацоўкі", - сказаў Уладзімір Гусакоў. Акупнасць распрацовак акадэміі навук складае ад Br5 да Br100 на кожны ўкладзены рубель.

Ён падкрэсліў, што напрамкі работы беларускай і сусветнай навукі супадаюць. "Мы дасягнулі поспехаў у космасе, у галіне машынабудавання заканчваем распрацоўку электрамабіляў. Стварылі суперкамп'ютар, які выконвае 20 трлн аперацый у секунду. У бягучым годзе наладжана вытворчасць 47 медыцынскіх прэпаратаў, якія не ўступаюць замежным узорам. Вялікія поспехі дасягнуты ў галіне біятэхналогій", - дадаў старшыня Прэзідыума НАН.

Прэстыж прафесіі вучонага, паводле яго слоў, прыкметна вырас. "Да нас з задавальненнем ідзе моладзь, сярэдні ўзрост складае 47 гадоў. Штогод прымаем 320-350 самых таленавітых маладых вучоных", - адзначыў Уладзімір Гусакоў.

Сёння НАН Беларусі адзначае 90-годдзе. На ўрачыстым сходзе навуковай грамадскасці краіны ўзнагароджваюць лепшых вучоных. У Мінск прыехалі вядомыя вучоныя краін СНД, вядучых замежных акадэмій навук, сусветных навукова-даследчыцкіх арганізацый і цэнтраў. Арганізавана выстаўка навукова-тэхнічных дасягненняў вучоных НАН Беларусі, дзе прадстаўлена больш за 300 новых распрацовак і тэхналогій. У яе складзе сем кластараў, звязаных з прыярытэтнымі навуковымі напрамкамі. Тут можна азнаёміцца з касмічнымі, інфармацыйнымі, бія-, нанатэхналогіямі, новымі лекавымі сродкамі, дасягненнямі вучоных-аграрыяў.

Пастанова Цэнтральнага выканаўчага камітэта і Савета народных камісараў БССР аб рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую акадэмію навук была прынята 13 кастрычніка 1928 года. Адкрыццё Акадэміі навук адбылося 1 студзеня 1929 года. Цяпер у складзе НАН Беларусі працуе сем аддзяленняў навук. Функцыянуюць больш за 100 арганізацый, дзе занята больш за 15 тыс. чалавек. У акадэміі працуюць 427 дактароў навук і 1707 кандыдатаў навук, з іх званне прафесара маюць 226 чалавек, дацэнта - 499. Доля даследчыкаў ва ўзросце да 29 гадоў складае амаль 30 працэнтаў складу акадэміі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі