Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Крс 2014

Усе асноўныя рознагалоссі па праекце дагавора аб ЕАЭС урэгуляваны - Хрысценка

Усе асноўныя рознагалоссі па праекце дагавора аб ЕАЭС урэгуляваны - Хрысценка

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе асноўныя рознагалоссі па праекце дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ўрэгуляваны. Аб гэтым заявіў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрысценка па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшні момант усе асноўныя рознагалоссі па праекце дагавора ўрэгуляваны", - сказаў Віктар Хрысценка.

Ён адзначыў, што застаюцца яшчэ двухбаковыя пытанні, абмеркаванне якіх будзе прадоўжана.

Прэзідэнты даручылі завяршыць прапрацоўку ўсіх нюансаў дагавора ў бліжэйшы час, каб дакумент быў прадстаўлены на падпісанне на саміце "тройкі" ў Астане 29 мая. Такая задача пастаўлена перад Еўразійскай эканамічнай камісіяй і ўрадамі трох краін.

Віктар Хрысценка адзначыў, што праект дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе - гэта вялікі аб'ём не толькі кадыфікаваных дакументаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, амаль 70 міжнародных дагавораў, але і новых норм, якія ў развіццё гэтых дамоўленасцей былі ўключаны ў праект дагавора і датычацца пашырэння агульнага рынку на незакранутыя раней сегменты, у прыватнасці энергетычны сектар, рынак паслуг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс