Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Май 2019

Урад Рэспублікі Карэя будзе нарошчваць інвестыцыі ў эканоміку Беларусі - Сон Ін Кім

Урад Рэспублікі Карэя будзе нарошчваць інвестыцыі ў эканоміку Беларусі - Сон Ін Кім

28 мая, Сеул /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Урад Рэспублікі Карэя будзе нарошчваць інвестыцыйнае ўзаемадзеянне з Беларуссю. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА віцэ-прэзідэнт Карэйскага фонду Сон Ін Кім.

"Што датычыцца супрацоўніцтва з Беларуссю, карэйскі ўрад мае намер павялічваць інвестыцыі, - адзначыў віцэ-прэзідэнт. - Размова ідзе таксама пра больш актыўныя беларуска-карэйскія кантакты ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій". Паводле ацэнкі карэйскага боку, у Беларусі створаны добрыя ўмовы для развіцця гэтай сферы.

Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць узаемнай дыверсіфікацыі паставак. "Мы павінны зрабіць больш разнастайным асартымент тавараў, якімі абменьваемся, для гэтага ёсць вялікі патэнцыял", - упэўнены Сон Ін Кім.

Карэйскі фонд з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй грамадскай дыпламатыі, створанай у 1991 годзе для садзейнічання ўмацаванню дружалюбных адносін у міжнароднай супольнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі