У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Врс 2019

Урад нацэлены на рэальнае выкананне дарожнай карты павышэння эфектыўнасці эканомікі - Турчын

Урад нацэлены на рэальнае выкананне дарожнай карты павышэння эфектыўнасці эканомікі - Турчын

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі нацэлены на рэальнае выкананне дарожнай карты павышэння эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі, заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі Сусветнага банка на чале з рэгіянальным дырэктарам СБ па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы разумеем тыя праблемы, якія ў нас ёсць, і настроены на іх вырашэнне не адкладаючы і пачынаючы гэта з наступнага года і наступнай пяцігодкі. Мы павінны цяпер распрацаваць два вялікія праграмныя дакументы - праграма на наступную пяцігодку і нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця да 2035 года. Упэўнены, што вельмі многія рэчы, якія ёсць у нашай дарожнай карце, знойдуць сваё адлюстраванне ў гэтых праграмных дакументах", - адзначыў Аляксандр Турчын.

Першы віцэ-прэм'ер прапанаваў абмеркаваць пытанні, якія застаюцца нявырашанымі па дарожнай карце павышэння эфектыўнасці эканомікі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўрад па выніках выканання дарожнай карты разлічвае атрымаць канкрэтны вынік.

"Урад зацікаўлены ў найхутчэйшым вырашэнні праблем, якія ёсць, але мы даволі рэальна ацэньваем нашы магчымасці, - сказаў Аляксандр Турчын, каменціруючы тэрміны выканання мерапрыемстваў дарожнай карты. - Ва ўрада няма жадання нешта напісаць на паперы, максімальна зрушыць тэрміны ў нявызначанасць, каб потым гэтым не займацца. Калі мы падыдзем да таго, што пункты будуць узгоднены, мы настроены іх выконваць". Ён звярнуў увагу, што толькі адну меру прапануецца рэалізаваць праз 5-6 гадоў - гэта поўная аплата насельніцтвам паслуг па цеплазабеспячэнні, спатрэбіцца абмеркаванне і ўзгадненне гэтага пытання на самым высокім узроўні. Па астатніх мерапрыемствах такіх працяглых тэрмінаў няма.

Сату Кахканен адзначыла, што ўчора на сустрэчы з рабочай групай па падрыхтоўцы дарожнай карты ўдалося па сутнасці дамовіцца наконт сферы сацыяльнай абароны. "Мы прайшліся па ключавых пытаннях і пунктах, па якіх няма ўзгаднення і ёсць некаторыя рознагалоссі. Усё яшчэ ёсць шэраг напрамкаў, па якіх у нас адзначаюцца праблемныя моманты і якія патрабуюць дадатковых абмеркаванняў", - сказала прадстаўнік Сусветнага банка. Паводле яе слоў, пакуль застаюцца розныя погляды на тарыфы па цеплазабеспячэнні, рэформу дзяржаўных прадпрыемстваў, субсідыі, дырэктыўнае крэдытаванне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс