У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

19 Крс 2018

Умеранае аднаўленне беларускай эканомікі прадоўжыцца - Сусветны банк

Умеранае аднаўленне беларускай эканомікі прадоўжыцца - Сусветны банк

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умеранае аднаўленне беларускай эканомікі ў сярэднетэрміновай перспектыве прадоўжыцца, але не перасягне 3 працэнты, паведаміла сёння эканаміст Сусветнага банка Марына Сідарэнка на прэзентацыі чарговага Эканамічнага агляду СБ для Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Эканамічным аглядзе Сусветнага банка для Беларусі адзначаецца, што ў пачатку 2018 года тэмпы аднаўлення беларускай эканомікі паскорыліся, аднак неабходна ўмацаванне асноў для эканамічнага росту.

Умеранае аднаўленне эканомікі прадоўжыцца і будзе падтрымлівацца паляпшэннем унутранага і знешняга попыту. Аднак, паводле прагнозаў Сусветнага банка, штогадовы тэмп эканамічнага росту не перасягне 3 працэнтаў з-за абмежаванняў з боку вытворчага сектара. Так, рост ВУП у 2018 годзе прагназуецца на ўзроўні 2,9 працэнта, у 2019-м - 2,7 працэнта, 2020 м - 2,5 працэнта (паказчыкі перагледжаны ў бок паляпшэння ў параўнанні з папярэднім прагнозам).

Перспектывы росту эканомікі Беларусі ў сярэднетэрміновым перыядзе бачацца СБ даволі складанымі з-за патрэбнасцей у знешнім фінансаванні, а таксама нявырашаных унутраных структурных праблем.

Паводле ацэнкі Сусветнага банка, сярэднетэрміновы прагноз звязаны з сур'ёзнымі рызыкамі ў сувязі са змяненнямі ў знешнім асяроддзі. Пагаршэнне або нестабільнасць эканамічнай сітуацыі ў Расіі (у тым ліку звязаныя з нядаўнім увядзеннем санкцый у адносінах да некаторых расійскіх кампаній) можа аказаць уплыў на эканоміку Беларусі. "Хуткі ўплыў праяўляўся праз змяненне абменнага курсу беларускага рубля адносна долара ЗША і расійскага рубля, - растлумачыла Марына Сідарэнка. - Цяпер абменныя курсы крыху выраўноўваюцца і стабілізуюцца".

Для дасягнення больш устойлівай траекторыі росту неабходна павышэнне эфектыўнасці размеркавання капіталу і паступовае зніжэнне даўгавога цяжару, лічаць у Сусветным банку. Апошнія дзесяцігоддзі Беларусь накоплівала багацце, якое складаецца з матэрыяльнага і чалавечага капіталу. Аднак накапленне матэрыяльнага капіталу суправаджалася пагаршэннем пазіцыі па чыстых замежных актывах краіны.

Беларусь з'яўляецца членам Сусветнага банка з 1992 года. За ўвесь перыяд супрацоўніцтва СБ прадаставіў краіне крэдытныя рэсурсы на суму $1,7 млрд. Цяпер інвестыцыйны партфель Сусветнага банка ўключае 8 праектаў на суму $790 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс