У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Стд 2015

Улаховіч: "ЭКСПА-2015" - цудоўная магчымасць для прэзентацыі лепшых узораў беларускай прадукцыі

Улаховіч:

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "ЭКСПА-2015" - цудоўная магчымасць для прэзентацыі лепшых узораў беларускай прадукцыі. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўная мэта на Сусветнай выстаўцы, якая ў гэтым годзе пройдзе ў Мілане, - павышэнне прывабнасці краіны як дзелавога партнёра. "ЭКСПА-2015" - цудоўная магчымасць для прэзентацыі лепшых узораў беларускай прадукцыі, прыцягнення партнёраў і інвестараў у нашу краіну для далейшага развіцця аграпрамысловага комплексу", - сказаў Уладзімір Улаховіч.

Намеснік старшыні БелГПП адзначыў, што тэматыка Сусветнай выстаўкі сугучная Беларусі - гэта здаровае харчаванне, вытворчасць прадуктаў харчавання. "Наша краіна - адзін з важнейшых вытворцаў прадуктаў харчавання на глабальным рынку. Па вытворчасці бульбы на душу насельніцтва мы займаем першае месца ў свеце, па вытворчасці малака - пятае месца на глабальным рынку, па вытворчасці збожжа - адно з вядучых месц у Еўропе. Беларусі ёсць што паказаць на "ЭКСПА-2015", - дадаў ён.

Нацыянальны павільён Беларусі будзе называцца "Кола жыцця" і прадстаўляць галоўныя беларускія багацці: хлеб, соль і ваду. "У рамках выстаўкі будзе працаваць некалькі праграм: навукова-тэхнічная, дзелавая і культурная. Беларуская прадукцыя будзе прадстаўлена ў нашым сувенірным магазіне і нашым рэстаране", - расказаў намеснік старшыні БелГПП.

Пабываць на "ЭКСПА-2015" у Мілане змогуць і беларускія турысты. Цяпер распрацоўваюцца адпаведныя туры. Паводле даных афіцыйнага дыстрыб'ютара "ЭКСПА-2015" кампаніі Gartour, да іх паступіла ўжо амаль 300 запытаў на білеты ад беларускіх турыстаў.

"ЭКСПА", або Сусветная выстаўка, - буйнейшая міжнародная выстаўка для дэманстрацыі тэхнічных і тэхналагічных дасягненняў. Упершыню яна прайшла ў 1851 годзе. Дэвізам "ЭКСПА-2015" у Мілане, якая пройдзе з 1 мая па 31 кастрычніка, будзе "Накарміць планету. Энергія для жыцця". Галоўнай стане харчовая тэматыка. Увага будзе ўдзелена ўплыву культуры харчавання на этнічныя традыцыі, развіццю сельскай гаспадаркі, біяразнастайнасці і экалогіі. Удзел у выстаўцы пацвердзілі 147 краін, плануюць прыняць удзел 10 міжнародных арганізацый і 30 карпарацый. 56 краін, у тым ліку Беларусь, прадставяць на выстаўцы нацыянальныя павільёны. Плануецца, што выстаўку наведаюць каля 20 млн чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс