Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Mar 2013

Уладзімір Сямашка: Беларусь можа стаць для Сінгапура ідэальнай пляцоўкай для вытворчасці электронікі

Уладзімір Сямашка: Беларусь можа стаць для Сінгапура ідэальнай пляцоўкай для вытворчасці электронікі

22 сакавіка, Сінгапур /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь можа стаць для Сінгапура ідэальнай пляцоўкай для вытворчасці электронікі. Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, выступаючы на беларуска-сінгапурскім бізнес-форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь - гэта мост паміж Еўрапейскім саюзам і Еўразіяй. Ствараючы ў Беларусі вытворчасці, вы без якіх-небудзь абмежаванняў выходзіце на рынак з насельніцтвам 170 млн. чалавек, які дынамічна развіваецца", - сказаў Уладзімір Сямашка, звяртаючыся да дзелавых колаў Сінгапура.

Прадпрыемствы электроннай галіны Беларусі распрацоўваюць і вырабляюць шырокі спектр канкурэнтаздольнай і ўнікальнай электроннай тэхнікі: ад інтэгральных мікрасхем да спецыяльнага тэхналагічнага абсталявання і складанай бытавой тэхнікі, адзначыў першы віцэ-прэм'ер. Ён таксама звярнуў увагу на той факт, што шэраг сінгапурскіх кампаній мае пэўны вопыт у галіне кантрактнай вытворчасці электронікі ў краінах СНД.

Першы віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што ў бакоў няма ніякіх перашкод для рэалізацыі нават самых амбіцыйных сумесных праектаў.

Уладзімір Сямашка лічыць, што прыярытэтным напрамкам двухбаковага супрацоўніцтва могуць стаць праекты ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і адукацыі. Ён таксама звярнуў увагу на шырокія магчымасці развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што беларускі Парк высокіх тэхналогій з'яўляецца ІТ-кластарам рэгіянальнага і міжнароднага ўзроўню, які прапануе сваім прадпрыемствам-рэзідэнтам шэраг эканамічных стымулаў для развіцця і існуючыя падатковыя прэферэнцыі. "Такія аўтарытэтныя кампаніі, як Майкрасофт, Нокія, Эйч-Ці-Сі, ужо зрабілі свой выбар на карысць Беларусі. Таму цяпер Беларусь чакае прыходу ў краіну іншых буйных ігракоў з Сінгапура", - сказаў Уладзімір Сямашка. Ён таксама дадаў, што Парк высокіх тэхналогій - гэта 118 кампаній-рэзідэнтаў, у якіх працуюць больш як 14,5 тыс. інжынераў-праграмістаў, амаль палавіна кампаній-рэзідэнтаў з'яўляецца замежнымі кампаніямі або сумеснымі прадпрыемствамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі