У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Крс 2013

Уладзімір Пуцін: Развіццё інтэграцыі будзе садзейнічаць забеспячэнню дабрабыту народаў Беларусі і Расіі

Уладзімір Пуцін: Развіццё інтэграцыі будзе садзейнічаць забеспячэнню дабрабыту народаў Беларусі і Расіі

 2 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Развіццё інтэграцыі будзе садзейнічаць забеспячэнню дабрабыту народаў Беларусі і Расіі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у сваім віншавальным пасланні Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Крамля.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што, "апіраючыся на слаўныя традыцыі мінулага і трывалыя вузы дружбы і культурнай і духоўнай агульнасці, якія спрадвеку звязваюць народы дзвюх краін, Расія і Беларусь паспяхова нарошчваюць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных галінах і канструктыўнае партнёрства ў міжнародных справах".

З задавальненнем адзначыўшы пазітыўныя вынікі пасяджэння Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, праведзенага 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу, Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў будзе садзейнічаць забеспячэнню дабрабыту расійскага і беларускага народаў, а ў перспектыве створыць добрыя перадумовы для фарміравання Еўразійскага эканамічнага саюза.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс