Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Кст 2013

Уладзімір Пуцін: Краінам СНД цалкам пад сілу сфарміраваць уласны парадак развіцця

Уладзімір Пуцін: Краінам СНД цалкам пад сілу сфарміраваць уласны парадак развіцця

25 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Краінам СНД цалкам пад сілу сфарміраваць уласны парадак развіцця незалежна ад уплыву кан'юнктуры сусветнага рынку. Аб гэтым сёння ў Мінску на пасяджэнні Савета кіраўнікоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у вузкім складзе заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, прыярытэтную ўвагу неабходна ўдзяліць стану спраў у эканамічнай сферы ў сувязі з тым, што прырост эканомік дзяржаў Садружнасці ў 2012 годзе склаў 3,4 працэнта, а ў бягучым годзе гэты паказчык складзе толькі 1,8 працэнта. "Тое ж самае можна сказаць і аб інвестыцыях, якія значным чынам скараціліся", - адзначыў расійскі Прэзідэнт.

"Зразумела, гэтыя тэндэнцыі нельга разглядаць у адрыве ад сітуацыі ў сусветнай эканоміцы, а яна пакідае жадаць лепшага. Аднак нашым краінам цалкам пад сілу сфарміраваць уласны парадак развіцця, генерыраваць буйныя інвестпраекты, удасканальваць дзелавы клімат, не чакаючы паляпшэння знешняй кан'юнктуры", - упэўнены Уладзімір Пуцін.

Ён лічыць, што для эфектыўнага процідзеяння ўплыву глабальнага крызісу неабходна развіваць інтэграцыйныя сувязі ў Садружнасці. "Значным крокам у сувязі з гэтым можна лічыць падпісанне ў 2011 годзе дагавора аб зоне свабоднага гандлю СНД. Спадзяюся, што яна будзе развівацца і акажа свой станоўчы ўплыў на гандлёва-эканамічныя сувязі, - адзначыў Прэзідэнт Расіі. - Не менш важна садзейнічаць фарміраванню ў нашых краінах прадказальнага і бяспечнага дзелавога асяроддзя. На вырашэнне гэтай задачы накіравана дзейнасць ствараемага сёння міждзяржаўнага савета па процідзеянню карупцыі".

Акрамя таго, расійскі Прэзідэнт заявіў аб неабходнасці нарошчваць узаемадзеянне ў праваахоўнай сферы. Да цяперашняга пасяджэння ўдалося ўзгадніць шэраг сярэднетэрміновых праграм, якія прадугледжваюць канкрэтныя меры па процідзеянню арганізаванай злачыннасці, тэрарызму, незаконнаму абароту наркотыкаў. Падрыхтавана канцэпцыя супрацоўніцтва па барацьбе са злачынствамі, якія ўчыняюцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.

У сувязі з намерам аб'явіць 2014 год у СНД Годам турызму Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што ў якасці адной з прыярытэтных задач Расія разглядае распрацоўку стратэгіі развіцця супрацоўніцтва ў галіне турызму на перыяд да 2020 года. "Краіны СНД маюць унікальнае багацце культурна-гістарычных і прыродных выдатных мясцін. Неабходна павышаць іх даступнасць, развіваць рэгіянальную транспартную інфраструктуру, інвесціраваць у стварэнне сумесных аб'ектаў", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

У якасці прыкладу ён прывёў супрацоўніцтва з Беларуссю па стварэнню воднага турыстычнага маршруту па Дняпры, дзе праходзіў шлях з варагаў у грэкі. На думку Прэзідэнта Расіі, неабходна таксама прадаўжаць работу па захаванню і ўмацаванню агульнай гуманітарнай прасторы ў Садружнасці. "Месяц таму ў Мінску з вялікім поспехам прайшоў ужо восьмы па ліку форум творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД. Упэўнены, што правядзенне такіх мерапрыемстваў і ў далейшым будзе садзейнічаць развіццю кантактаў у культуры, навуцы і адукацыі", - заўважыў расійскі Прэзідэнт.

Уладзімір Пуцін асабліва адзначыў важнасць сумеснай падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне "Наш агульны абавязак перад пакаленнем пераможцаў дастойна адзначыць гэты юбілей".

Іншыя ўдзельнікі пасяджэння таксама выказаліся ў падтрымку ўсіх пытанняў, якія складаюць парадак дня саміту. У сваіх выступленнях яны падкрэслілі намеры і ў далейшым садзейнічаць развіццю супрацоўніцтва ў СНД па ўсіх напрамках.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі