Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Кст 2013

Уладзімір Макей: СНД павінна заставацца пляцоўкай для плённага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння

Уладзімір Макей: СНД павінна заставацца пляцоўкай для плённага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Садружнасць Незалежных Дзяржаў павінна заставацца пляцоўкай для плённага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Аб гэтым заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках пашыранага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што СНД з'яўляецца арганізацыяй, якая мае рэальныя перспектывы для развіцця. "Нягледзячы на розныя знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя прыярытэты асобных краін, СНД павінна заставацца пляцоўкай для дыскусій і плённага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў ён.

Уладзімір Макей таксама дадаў, што пашыранае пасяджэнне СМЗС прайшло канструктыўна, а рашэнні былі прыняты кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў СНД практычна без агаворак і якіх-небудзь умоў.

У сваю чаргу старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў адзначыў, што напярэдадні была праведзена добрая падрыхтоўчая работа, якая дала магчымасць аператыўна правесці пасяджэнне СМЗС. Ён адзначыў, што шэраг пытанняў, якія разглядаліся на пасяджэнні, былі ініцыіраваны Беларуссю. Напярэдадні асобныя пытанні, абазначаныя ў парадку дня, выклікалі жывыя дыскусіі, аднак рознагалоссі былі зняты дзякуючы гатоўнасці пайсці на кампраміс. Гэта дало магчымасць адобрыць усе дакументы, вынесеныя на абмеркаванне СМЗС у Мінску, таму заўтра яны будуць прадстаўлены для падпісання кіраўнікам дзяржаў СНД.

Пашыранае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД у МінскуСяргей Лебедзеў паведаміў, што наступнае пасяджэнне СМЗС СНД пройдзе ў Маскве 4 красавіка - з такой прапановай выступіла Расійская Федэрацыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі