Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Mar 2014

Уладзімір Макей: Краіны ЕС паступова прыходзяць да разумення неабходнасці супрацоўніцтва з Беларуссю

Уладзімір Макей: Краіны ЕС паступова прыходзяць да разумення неабходнасці супрацоўніцтва з Беларуссю

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскія партнёры паступова прыходзяць да разумення таго, што неабходна супрацоўнічаць з Беларуссю. Аб гэтым у праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы да адкрытага, шчырага, раўнапраўнага дыялогу з Еўрапейскім саюзам. Мне здаецца, што нашы еўрапейскія партнёры паступова прыходзяць да разумення таго, што неабходна ўсё ж такі супрацоўнічаць, весці дыялог адзін з адным, неабходна супрацоўнічаць у тых сферах, дзе гэта можна і выгадна і для Беларусі, і для Еўрапейскага саюза. У гэтым кантэксце мы вялі размовы і ў час майго візіту ў Латвію і Літву 27 лютага - 1 сакавіка. Гаварылі, у прыватнасці, аб удзеле Беларусі ва "Усходнім партнёрстве", - сказаў Уладзімір Макей.

Ён падкрэсліў, што з улікам апошніх падзей ва Украіне гэта ініцыятыва мае патрэбу ў перафарматызацыі. "Не трэба выстаўляць адны і тыя ж патрабаванні да ўсіх краін - удзельніц "Усходняга партнёрства". Мы хочам мець добрыя адносіны з Еўрапейскім саюзам, але ўзровень гэтых адносін павінен адрознівацца. Зыходзячы з гэтага, ЕС таксама павінен выбудоўваць свае адносіны, дыферэнцыравана падыходзіць да ўдзельнікаў ініцыятывы", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.

Паводле яго слоў, паляпшэнні ў адносінах з ЕС перш за ўсё звязаны з тым, што еўрапейскія партнёры пачынаюць разумець, што сітуацыя, якая склалася ў адносінах паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю, зайшла ў тупік. "І нельга ўпірацца толькі ў патрабаванні вызвалення пэўнай колькасці асоб, якія былі пакараны за канкрэтныя крымінальныя дзеянні. Размова павінна ісці зусім аб іншым. Размова павінна ісці аб доўгатэрміновай стратэгіі выбудоўвання адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам", - сказаў Уладзімір Макей.

На думку кіраўніка ведамства, неабходна вызначыцца, што важна для Еўропы. "Еўропе важна мець Беларусь як суверэнную, незалежную, тэрытарыяльна цэласную дзяржаву, якая ўносіць свой уклад у забеспячэнне еўрапейскай стабільнасці і бяспекі. Беларусь павінна быць астраўком стабільнасці і бяспекі з пункту гледжання Еўропы. Давайце паставім гэту мэту і будзем рухацца да гэтай мэты", - падкрэсліў міністр.

"Мы знаходзімся геаграфічна ў Еўропе. Але мы павінны прысутнічаць у Еўропе не толькі геаграфічна, але і палітычна, і гандлёва- эканамічна. Еўрапейскі саюз для нас другі пасля Расіі гандлёва-эканамічны партнёр", - сказаў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі