Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Крс 2014

Уладзімір Макей: Беларусь разлічвае на захаванне высокага ўзроўню тавараабароту з Украінай

Уладзімір Макей: Беларусь разлічвае на захаванне высокага ўзроўню тавараабароту з Украінай

15 красавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на захаванне даволі высокага ўзроўню тавараабароту з Украінай, нягледзячы на існуючыя палітычныя праблемы ў гэтай краіне, заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей пасля падпісання пагаднення аб узаемадзеянні МЗС і БелГПП на 2014-2016 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас крыху знізіўся тавараабарот з Украінай у гэтым годзе, але сальда ўсё роўна дадатнае, і мы лічым, што, нягледзячы на палітычныя праблемы, якія адбываюцца ў краіне, нам удасца захаваць даволі высокі ўзровень гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння", - сказаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. Для гэтага выпрацаваны адпаведны план работы.

Уладзімір Макей адзначыў, што ўплыў украінскага фактара на сітуацыю з экспартам беларускай прадукцыі за мяжу, безумоўна, улічваецца. "Што датычыцца санкцый супраць Расіі, то іх уводзяць амерыканскія кампаніі-партнёры. Я думаю, што гэта наадварот для нас можа адкрыць нейкія новыя дадатковыя нішы для прасоўвання нашай прадукцыі ў Расію, якая з'яўляецца галоўным гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі", - прадоўжыў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі