У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Ліп 2017

УкрГПП: Бізнес Беларусі і Украіны дэманструе вялікую зацікаўленасць у супрацоўніцтве

21 ліпеня, Кіеў /Кар. БЕЛТА/. Бізнес Беларусі і Украіны дэманструе вялікую зацікаўленасць у супрацоўніцтве, заявіў сёння прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Украіны Генадзь Чыжыкаў на адкрыцці Беларуска-ўкраінскага бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На наш форум зарэгістравалася каля 90 беларускіх і больш як 380 украінскіх кампаній. Поўная зала дэманструе вялікую зацікаўленасць у супрацоўніцтве", - адзначыў Генадзь Чыжыкаў.

Паводле яго слоў, адносіны Беларусі і Украіны заўсёды былі дружалюбнымі, краіны зацікаўлены ў цесным узаемадзеянні. "Мы павінны захаваць давер, які ёсць паміж нашымі краінамі. Мы заўсёды будавалі адносіны на перспектывах", - падкрэсліў ён.

Генадзь Чыжыкаў назваў цяперашні форум пераломным. "На жаль, рэкордны тавараабарот, якога мы дасягнулі ў 2012 годзе, істотна знізіўся. Але ўжо ёсць падстава для аптымізму. Наша статыстыка сведчыць аб узрастанні цікавасці да супрацоўніцтва з боку прадпрымальнікаў дзвюх краін. За пяць месяцаў тавараабарот паміж краінамі ўзрос на 45 працэнтаў. Гэта больш, чым сярэдні рост экспарту з іншымі краінамі", - сказаў ён.

Беларуска-ўкраінскі бізнес-форум працуе сёння ў Кіеве. Разглядаюцца актуальныя пытанні ўзаемадзеяння дзелавых колаў дзвюх краін. Беларускія ўдзельнікі маюць магчымасць правесці перагаворы з прадстаўнікамі ўкраінскіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва ў сферах машынабудавання і прамысловай вытворчасці, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, энергетыкі і электратэхнікі, будаўніцтва і развіцця інфраструктуры, транспарту, турызму, фармацэўтыкі і іншых.

Плануецца падпісанне двухбаковых кантрактаў і пагадненняў паміж прадстаўнікамі беларускай дэлегацыі і ўкраінскага бізнесу. Папярэдне, сума кантрактаў складзе больш як $45 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс