У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Крс 2015

Уга Боні: Шанаванне памяці загінуўшых у Беларусі ў гады вайны італьянцаў - лепшы паказчык дружбы паміж народамі

Уга Боні: Шанаванне памяці загінуўшых у Беларусі ў гады вайны італьянцаў - лепшы паказчык дружбы паміж народамі

14 красавіка, Глыбоцкі раён /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Шанаванне памяці загінуўшых на тэрыторыі Беларусі ў гады вайны італьянцаў - лепшы паказчык дружалюбных адносін паміж народамі. Аб гэтым заявіў сёння камерцыйны саветнік пасольства Італіі ў Беларусі Уга Боні ў час урачыстага мітынгу на месцы пахавання італьянскіх салдат і афіцэраў у вёсцы Арэхаўна Глыбоцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Італьянская дэлегацыя сёння наведвае Глыбоцкі раён у рамках 70-годдзя Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне. "Захаванне памяці вельмі важна для гісторыі, бо калі можам шанаваць памяць, то зможам не дапусціць такога, - перакананы намеснік кіраўніка дыпмісіі. - Я рады, што ў Беларусі народ паважае нашых салдат, нягледзячы на тое што ў пэўны перыяд мы былі ворагамі. Шанаванне памяці - гэта лепшы паказчык дружбы паміж нашымі народамі".

У час урачыстага мітынгу на месцы пахавання італьянскіх салдат і афіцэраў у вёсцы АрэхаўнаВа ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Італьянскай нацыянальнай асацыяцыі былых ваеннапалонных, інтэрніраваных асоб, ветэранаў вызваленчай вайны і членаў іх сем'яў Энца Арландучы, журналістка, галоўны кансультант фільма "Салдаты Мусаліні. Чужая вайна" тэлепраекта АНТ "Адваротны адлік" Стэфанія Кармемола, старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат, прадстаўнікі органаў мясцовай улады, прадпрыемстваў, школьнікі, грамадскасць.

У час урачыстага мітынгу на месцы пахавання італьянскіх салдат і афіцэраў у вёсцы АрэхаўнаПомнік у вёсцы Арэхаўна ўстаноўлены на месцы перапахавання астанкаў 19 чалавек - італьянскіх ваеннапалонных і мірных жыхароў, расстраляных фашыстамі. Астанкі былі знойдзены першым спецыялізаваным пошукавым узводам Міністэрства абароны ў маі 1998 года ў лясным масіве каля вёскі Арэхаўна. У жніўні таго ж года на гэтым месцы ўстаноўлены помнік у выглядзе двух крыжоў і валуна з надпісам "Тут пахаваны астанкі мірных жыхароў і італьянскіх ваеннапалонных, па-зверску закатаваных фашыстамі ў гады сусветнай вайны ў 1941-1944 г. Вечная памяць".

У гады вайны ў вёсцы Арэхаўна фашысты стварылі канцлагер. Паводле сведчанняў відавочцаў, тут спачатку ўтрымліваліся каля 100 чалавек, потым сюды даставілі яшчэ амаль 500 італьянцаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс