У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Жнв 2016

Удзельнікі Кангрэса рабінаў Еўропы высока ацанілі міжканфесійную згоду ў Беларусі

Удзельнікі Кангрэса рабінаў Еўропы высока ацанілі міжканфесійную згоду ў Беларусі

22 жніўня, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Удзельнікі Кангрэса рабінаў Еўропы высока ацанілі міжканфесійную згоду, якая пануе ў Беларусі. Аб гэтым расказаў карэспандэнту БЕЛТА Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Леанід Гуляка, які 22 жніўня ў Лёзне сустракаўся з іўдзейскімі рэлігійнымі дзеячамі.

"Да нас прыбылі амаль 500 рабінаў з 30 краін - гэта важная падзея для Беларусі. У ходзе размовы высветлілася, што ў многіх беларускія карані ў другім, трэцім калене. Мы абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння, развіццё супрацоўніцтва. У прыватнасці, размова ішла аб будаванні помнікаў", - адзначыў Леанід Гуляка. Ён падкрэсліў, што госці прыехалі ў Лёзна ў добрым настроі. "Некаторыя ўжо бывалі ў Беларусі, іншыя прыбылі да нас у краіну ўпершыню, але ўсе зачараваны прыродай, утульнасцю і гасціннасцю. Пабываць у Беларусі для іх прыемна і цікава", - расказаў субяседнік.

Удзельнікі Кангрэса рабінаў Еўропы высока ацанілі міжканфесійную згоду ў БеларусіЛеанід Гуляка падкрэсліў, што кожныя 3-4 радкі прывітання Прэзідэнта, якое было агучана ў Лёзне, дэлегаты кангрэса сустракалі апладысментамі. "Гэтыя словы клаліся гасцям на душу. Ім вельмі імпануе стабільнасць, спакой, узаемапавага, мір і згода паміж рэлігіямі, якія адзначаюцца ў Беларусі. Многія рэлігійныя дзеячы гаварылі аб намеры яшчэ раз наведаць нашу краіну", - дадаў упаўнаважаны.

22 жніўня ў Лёзна прыбылі ўдзельнікі Кангрэса рабінаў Еўропы. Яны наведалі мемарыял "Адаменская горка", дзе сталі ўдзельнікамі калектыўнай малітвы ў памяць аб яўрэях, якія загінулі ў Лёзне ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Удзельнікі Кангрэса рабінаў Еўропы высока ацанілі міжканфесійную згоду ў БеларусіУ вайну фашысты, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Лёзне гета. Адзін з самых масавых расстрэлаў мірных жыхароў адбыўся ў лютым 1942 года. Тады каля Адаменскага рова (каля Залатой горкі, любімай мясціны адпачынку мясцовых жыхароў) захопнікі расстралялі амаль 1,5 тыс. чалавек. У час вайны ў Лёзне загінулі і сваякі Марка Шагала.

За выратаванне яўрэяў, нягледзячы на небяспеку для ўласнага жыцця, некалькі жыхароў Лёзна ўдастоены ганаровага звання "Праведнік народаў свету".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс