У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Стд 2019

У Венгрыі заўсёды быў прагматычны падыход у адносінах да Беларусі - Макей

У Венгрыі заўсёды быў прагматычны падыход у адносінах да Беларусі - Макей

14 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Венгрыі заўсёды быў прагматычны падыход у адносінах да Беларусі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў важнасць таго, што высокі венгерскі госць шмат разоў наведваў Беларусь. "Нашы сустрэчы сталі рэгулярнымі і заўсёды ёсць шмат пытанняў, якія можна абмеркаваць", - сказаў Уладзімір Макей.

"У Венгрыі заўсёды быў прагматычны падыход да Беларусі. Венгрыя прытрымліваецца прынцыповай пазіцыі ў пытаннях неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін", - адзначыў ён.

Уладзімір Макей таксама выказаў задаволенасць развіццём палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічных сувязей. Ён лічыць, што сёння ў ходзе сустрэч і перагавораў у Мінску будуць абмеркаваны перспектывы беларуска-венгерскага ўзаемадзеяння ў розных галінах. Кіраўнік МЗС выказаў надзею, што гэты візіт будзе вельмі плённым.

У сваю чаргу міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта адзначыў, што ён чацвёрты раз прыязджае ў Мінск. На яго думку, рэгулярны абмен візітамі павышае значнасць двухбаковых адносін. Венгерскі міністр падкрэсліў, што Беларусь і Венгрыя з'яўляюцца членамі розных інтэграцыйных аб'яднанняў - ЕС і ЕАЭС, але беларуска-венгерскія адносіны заснаваны на глыбокім узаемным даверы. Петэр Сіярта таксама звярнуў увагу на важнасць далейшага развіцця гандлёва-эканамічных адносін. Ён канстатаваў павелічэнне аб'ёму двухбаковага гандлю, эфектыўную рэалізацыю сумесных праектаў.

Сёння Беларусь і Венгрыя маюць намер падпісаць шэраг двухбаковых дакументаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску