VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

14 Лют 2020

У Сербіі вельмі цёпла ставяцца да Беларусі і яе жыхароў - Кавачавіч

У Сербіі вельмі цёпла ставяцца да Беларусі і яе жыхароў - Кавачавіч
Велька Кавачавіч . Фота з архiва

14 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Сербіі вельмі цёпла ставяцца да Беларусі і яе жыхароў. Аб гэтым пасол Сербіі Велька Кавачавіч заявіў 13 лютага ў Доме дружбы на вечары, прысвечаным нацыянальнаму сербскаму святу - Дню дзяржаўнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол працуе ў Мінску ўжо шэсць гадоў. Ён адзначыў, што і раней нямала ведаў пра Беларусь, але асабліва цёплыя пачуцці да яе адчуў у час сваёй дыпламатычнай дзейнасці тут.

"Сербія і Беларусь развіваюць узаемавыгадныя адносіны, пабудаваныя на аснове даверу, поўнай адкрытасці да супрацоўніцтва і глыбокай узаемнай павагі, - сказаў пасол. - Аснову гэтага даверу сваім сяброўствам заклалі лідары дзвюх дзяржаў. І чарговыя беларуска-сербскія перагаворы на вышэйшым узроўні ў Бялградзе ў снежні мінулага года пацвердзілі намер бакоў і далей развіваць плённыя кантакты па ўсіх напрамках".

Дыпламат выказаў удзячнасць беларускаму боку за падтрымку Сербіі на міжнароднай арэне. "Я ведаю, што беларусы з'яўляюцца сапраўднымі сябрамі сербаў, і мы вельмі цёпла ставімся да беларускага народа. Міжчалавечыя адносіны вельмі важны нараўне з міждзяржаўнымі", - сказаў ён.

У сваю чаргу намеснік начальніка ўпраўлення Еўропы беларускага знешнепалітычнага ведамства Алена Шпакава адзначыла, што Беларусь і Сербія вельмі блізкія перш за ўсё духоўна. "Паміж нашымі краінамі наладжаны вельмі добрыя кантакты, няма віз, ёсць прамыя авіязносіны. А самае галоўнае - сябруюць прэзідэнты, і гэта адлюстроўвае вялікі ўзаемны інтарэс да ўсебаковага ўзаемадзеяння. Наладжаны добрыя кантакты паміж міністэрствамі замежных спраў. Гандлёва-эканамічныя сувязі таксама інтэнсіўна развіваюцца. Беларускія аўтобусы ездзяць па вуліцах сербскай сталіцы, беларускія трактары працуюць у сельскай гаспадарцы Сербіі. З'яўляюцца ўсё новыя сферы ўзаемнага інтарэсу, гэта ў тым ліку новыя тэхналогіі", - прадоўжыла яна.

Вядучы вечара старшыня таварыства "Беларусь-Сербія" прафесар БДУ Іван Чарота падрабязна спыніўся на беларуска-сербскіх сувязях у культурнай і адукацыйнай сферах. На сустрэчы прагучалі вершы і песні на дзвюх мовах. У ліку гасцей былі і студэнты, якія вывучаюць сербскую мову.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход