Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Врс 2018

У праграме V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе шмат новаўвядзенняў - Шчоткіна

У праграме V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе шмат новаўвядзенняў - Шчоткіна

11 верасня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У праграме V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе шмат новаўвядзенняў. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна, якая прымае ўдзел у пасяджэнні беларускага і расійскага аргкамітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Так, упершыню напярэдадні форуму пройдзе Тыдзень інтэграцыі: Магілёўская вобласць і Магілёў будуць прымаць шматлікія дэлегацыі, праводзіць розныя мерапрыемствы. Запланавана і правядзенне Савета дзелавога супрацоўніцтва. Яркімі і цікавымі абяцаюць стаць злёт студэнцкіх атрадаў і маладзёжная спартакіяда.

"У гэтым форуме чакаецца ўдзел вялікай колькасці моладзі. Маладыя людзі будуць задзейнічаны ў рабоце ўсіх секцый, каб абмяркоўваць прыярытэты будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Пройдзе цікавы маладзёжны форум з удзелам дэлегацый з розных рэгіёнаў дзвюх дзяржаў. Чакаецца адкрыты дыялог, у час якога мы падвядзём вынікі супрацоўніцтва і паставім задачы на сярэднетэрміновую перспектыву", - адзначыла намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

"Мы гаварылі сёння і аб тым, што, напэўна, у Магілёве не хопіць месцаў у гасцініцах для размяшчэння ўсіх жадаючых прыехаць у горад на Дняпры. Таму для пражывання гасцей будуць задзейнічаны магчымасці суседніх раёнаў: Шклоўскага, Чавускага і іншых", - дадала Мар'яна Шчоткіна.

"Сёння мы ўдакладняем апошнія штрыхі да правядзення форуму. Вельмі важнае пытанне, якое мы сёння абмяркоўвалі, - удзел якіх рэгіёнаў Расіі і губернатараў плануецца ў мерапрыемстве. Бо рыхтуецца падпісанне вялікай колькасці кантрактаў, пагадненняў і дагавораў аб партнёрстве і развіцці супрацоўніцтва. Без узгаднення пазіцый усё гэта арганізаваць і правесці дастойна немагчыма. Наша сумесная падрыхтоўка да гэтага форуму яшчэ раз паказвае, што мы заўсёды былі і будзем стратэгічнымі партнёрамі і сябрамі", - падкрэсліла намеснік старшыні Савета Рэспублікі.

V Форум рэгіёнаў пройдзе ў Магілёве 10-12 кастрычніка. Яго арганізатарамі выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі. Мерапрыемства праводзіцца штогод па чарзе ў Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі