Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Снж 2013

У Год гасціннасці Мінск прапануе сур'ёзную турыстычную інфраструктуру

У Год гасціннасці Мінск прапануе сур'ёзную турыстычную інфраструктуру

30 снежня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. У Год гасціннасці Мінск прапануе сур'ёзную турыстычную інфраструктуру. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Вельмі сімвалічна, што надыходзячы год аб'яўлены Годам гасціннасці, лічыць Ігар Карпенка. У 2014 годзе Мінск прыме грандыёзную спартыўную падзею - хакейны чэмпіянат свету, які павінен стаць зыходнай кропкай для далейшага ўдасканалення турыстычных магчымасцей. У час сусветнага першынства будуць функцыянаваць дадатковыя зоны гасціннасці. Да паслуг турыстаў сталічныя тэатры, музеі, канцэртныя пляцоўкі, цырк і іншыя аб'екты сацыяльнай інфраструктуры.

"Мы хочам паказаць, што мы адкрыты свету. Сталіца актыўна рыхтуецца, ствараецца сур'ёзная турыстычная інфраструктура, у тым ліку сучасныя гасцініцы, сістэма грамадскага харчавання, - адзначыў Ігар Карпенка. - Вырашэнне пытання развіцця турызму ў наступным годзе павінна быць паднята на вельмі высокі ўзровень".

Усе створаныя ўмовы для арганізацыі дастойнага прыёму гасцей ЧС-2014 будуць садзейнічаць росту прытоку турыстаў з году ў год, рэзюмаваў намеснік старшыні.

Як паведамлялася, у мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая ўлічвае геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнай гордасці і павагі да Айчыны 2014 год у Беларусі аб'яўлены Годам гасціннасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі