У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Чэр 2019

У Егіпце ёсць моцная палітычная воля для пашырэння супрацоўніцтва з Беларуссю - Абдэль Фатах ас-Сісі

У Егіпце ёсць моцная палітычная воля для пашырэння супрацоўніцтва з Беларуссю - Абдэль Фатах ас-Сісі

18 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. У Егіпце ёсць моцная палітычная воля, нацэленая на пашырэнне і ўмацаванне супрацоўніцтва з Беларуссю. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі ў час сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Егіпецкі лідар запэўніў, што дамоўленасці, дасягнутыя ў ходзе візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Егіпет у 2017 годзе, выконваюцца. "Мы будзем прадаўжаць іх рэалізоўваць, і ў нас ёсць моцная палітычная воля, нацэленая на пашырэнне і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў ён.

Абдэль Фатах ас-Сісі згадзіўся са сцвярджэннем Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ўзровень супрацоўніцтва, які склаўся цяпер, не адпавядае двухбаковаму патэнцыялу. "Дасягнутае ў нашых адносінах не з'яўляецца рубяжом, не адпавядае нашым чаканням і памкненням. Разлічваем, што сённяшні візіт дасць штуршок ва ўмацаванні і развіцці адносін па ўсіх пытаннях, якія будзем з вамі абмяркоўваць", - сказаў Прэзідэнт Егіпта. Паводле яго слоў, гэтаму будзе таксама садзейнічаць падпісанне пагаднення аб стварэнні дзелавога савета і дарожнай карты супрацоўніцтва на 2019-2020 гады.

Карыстаючыся выпадкам, кіраўнік егіпецкай дзяржавы падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за цёплы прыём і гасціннасць, а таксама павіншаваў краіну ў сувязі з хуткім адкрыццём II Еўрапейскіх гульняў і пажадаў іх паспяховага правядзення.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс